Хімкі
| Хімкі | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Маскоўская | ||||
| Гарадзкая акруга | Хімкі | ||||
| Дата заснаваньня | 1851[1] | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Галава | Алег Шахаў[d] і Дзьмітры Валошын[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 180 м | ||||
| Часавы пас | UTC+03:00 | ||||
| Каардынаты | 55°53′21″ пн. ш. 37°26′42″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 495 і 498 | ||||
| Паштовы індэкс | 141400–141446 | ||||
| Сайт | admhimki.ru (рас.) | ||||
| Хімкі на мапе Расеі Хімкі | |||||
Хі́мкі (па-расейску: Химки) — места ў Расеі, месьціцца ў Маскоўскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам гарадзкой акругі Хімкі. Места заснавае ў 1850 годзе. Хімкі зьяўляюцца другім паводле колькасьці насельніцтва падмаскоўным местам пасьля Балашыхі, насельніцтва якога складае 250 тысячаў чалавек.
Места разьмешчана на беразе канала імя Масквы. Хімкі непасрэдна прымыкае з паўночнага захаду да Масквы, то бок мяжа праходзіць па Маскоўскай колцавай аўтамабільнай дарозе, а таксама з захаду, поўначы й усходу апярэзвае экскляўные маскоўскія раёны Куркіна й Малжаніноўскі.
Хімкі ёсьць адзіным населеным пунктам, які ўваходзіць у склад гарадзкой акругі Хімкі[3], у Хімках разьмешчана адміністрацыя гарадзкой акругі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паселішча было закладзена 13 лістапада 1851 году, калі была адчынена станцыя Пецярбурска-Маскоўскай чыгункі Хімская (зараз станцыя Хімкі), а пры ёй паўстала прыстанцыйнае мястэчка. Цягнікі стаялі на станцыі ўсяго 10 хвілінаў[4]. Станцыя была першай ад Масквы; яна была аднесеная да 4 клясы, і паводле штацу ёй належылі касір, начальнік станцыі й ягоны памочнік і адзін жандар. На станцыі былі пабудаваныя драўляныя платформы, «гасьцёўна» (вакзал), чыгуначная будка й жылы дом для чыгуначнікаў. У 1869 годзе ў мястэчку Хімская станцыя стала пражывалі 39 чалавек, галоўным чынам чыгуначныя працоўныя й служачыя. Ад станцыі да Пецярбурскай шашы празь лес была праведзена дарога — Царская алея (цяпер Маскоўская вуліца), якая да пачатку XX стагодзьдзя было зложана каменем.
У 1907 годзе станцыйнае мястэчка налічвала ўжо 47 двароў. У ім пабудавалі пошту, тэлеграф, прыватную аптэку, дзьве каляніяльныя крамы, карчму, рэстарацыю з кегельбанам. Агульнае насельніцтва, з навакольнымі вёскамі й дачамі, складала 1,5 тысячы чалавек; летам насельніцтва за кошт дачнікаў налічвала каля 5 тысячаў чалавек.
Гандаль
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2000 годзе ў месьце адкрылася першая ў Расеі крама найбуйнейшага ў сьвеце мэблевага рытэйлера ІКЕА, які пасьля стаў часткай гандлёвага комплексу МЕГА. Да 2005 году Хімкінскі комплекс МЕГА зьяўляўся найбуйнейшым на той момант гандлёвым цэнтрам Расеі й уключаў у сябе гіпэрмаркет францускай гандлёвай сеткі Ашан, будаўнічы супэрмаркет OBI, крамы сетак Калінка-Стокман, М-Відэа й дзясяткі іншых крамаў і прадпрыемстваў абслугоўваньня.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Хімках быў футбольны клюб «Хімкі».
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.admhimki.ru/istoriya/istoriya-goroda/
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года (рас.) — Москва: Росстат, 2025.
- ↑ Устав городского окурга Химки
- ↑ А. В. Белов. «Дачные поселения и пригороды на территории Московской губернии в конце XIX — начале XX века» // Вестник Московского Государственного Областного Университета, серия «История и политические науки», № 1, М., 2007, стр. 113—114
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт гарадзкой акругі
- Мапа гарадзкой акругі Хімкі Архіўная копія ад 13 сьнежня 2006 г.
- Гісторыя места