Карпілаўка (Лагойскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Ліцьвін (гутаркі | унёсак) у 18:10, 13 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Карпілаўка
Пагорак пры сядзібе Лявіцкіх. Малюнак зроблены Уладзіславам Галубком 14 лістапада 1916 году.
Пагорак пры сядзібе Лявіцкіх. Малюнак зроблены Уладзіславам Галубком 14 лістапада 1916 году.
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Янушкавіцкі
Колькасьць двароў: 10
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223124
Аўтамабільны код: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°12′23.78″ пн. ш. 27°30′9.58″ у. д. / 54.2066056° пн. ш. 27.5026611° у. д. / 54.2066056; 27.5026611Каардынаты: 54°12′23.78″ пн. ш. 27°30′9.58″ у. д. / 54.2066056° пн. ш. 27.5026611° у. д. / 54.2066056; 27.5026611
Карпілаўка на мапе Беларусі
Карпілаўка
Карпілаўка
Карпілаўка

Карпілаўкавёска ў Янушкавіцкім сельсавеце Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Даўняя ўласнасьць роду Лявіцкіх.

Уваходзіць у Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Да 1832 году вёска належала Пёкле Лявіцкай. Гэта быў невялікі фальварак з адным селянінам і адным парабкам. 22 лютага 1832 году Карпілаўку купіў дзед беларускага празаіка Антона Лявіцкага (Ядвігіна Ш.) Франц Лявіцкі, і ў 1880-х гадох яе ўладальнікам стаў бацька пісьменьніка Іван Лявіцкі, Францаў сын[1].

Сядзіба Лявіцкіх

Пасьля сьмерці Івана Лявіцкага гаспадаром Карпілаўкі становіцца яго сын Антон, пазьней вядомы пад творчым псэўданімам Ядвігін Ш. У 1897 годзе, замест раней спаленага дома, ён будуе тут новы — драўляны, з мэзанінам і вэрандай[2], узводзіць вялікі на той час сад, прывозіць экзатычныя дрэвы: серабрыстыя таполі, канадзкія клёны, лістоўніцы і атуляе імі сваю сядзібу[3]. Тут зьбіраецца неблагая бібліятэка, у якой, апрача польскіх, францускіх кніг, зьяўляюцца кнігі і беларускія, і пра Беларусь[3]. Маёнтак Ядвігіна Ш. [4] часта наведваў Янка Купала.[5] Знаёмства Купалы і Лявіцкага пачалося ў 1904 годзе і доўжылася шмат гадоў. У Карпілаўку да Лявіцкага Купала хадзіў спачатку з засьценку Селішчы, дзе жылі тады маці і сёстры Купалы, а з 1911 году з фальварку Акопы, што за 1,5 км праз лясок ад Карпілаўкі.[6] Менавіта ў Антона Лявіцкага малады паэт убачыў багаты збор беларускіх выданьняў, што перавярнула яго сьветапогляд. Лічыцца, што якраз тады Ядвігін Ш. пераканаў Купалу пісаць на беларускай мове[2]. Ядвігіна Ш. без перабольшвання называюць хросным бацькам Янкі Купалы ў літаратуры.[7] Пра сустрэчы зь Ядвігіным Ш. Купала пазьней успамінаў:

« У пэрыяд 1904—1906 гг. ...я пазнаёміўся зь Ядвігіным Ш. (жылі мы па суседзтву). Гэта была для мяне вялікая падзея. Я ўпершыню сутыкнуўся з чалавекам, які быў ня толькі пісьменьнікам, але і пісаў па–беларуску. 3ь ім я вельмі зблізіўся. Ён мне шмат расказваў пра незнаёмыя мне дагэтуль пісьменьніцкія справы і г. д. Чалавек ён быў з вышэйшай адукацыяй (праўда, унівэрсытэту з-за рэвалюцыйных справаў не закончыў), прытым вельмі цікавым і дасьціпным субяседнікам[8] »

Адзіная дачка Ядвігіна Ш., Ванда Лявіцкая, пра сустрэчы яе бацькі зь Янкам Купалам успамінала:

« Купала прыходзіў да нас браць кнігі. Чытаў тату свае вершы і ў хуткасьці стаў друкаваць іх у «Нашай ніве». 3 татам яны вялі доўгія гутаркі… »

Увесну 1912 году Янка Купала першы раз чытаў тут нованапісаную п'есу «Паўлінка»[2]. І пасьля сьмерці гаспадара Карпілаўкі Купала неадноўчы наведваў гэты ўтульны дом. Янка Купала быў хросным бацькам унучак А. Лявіцкага - Люцыі і Алесі. Прыяжджаў сюды са сваёй жонкай, прывозіў сваім хрэсьніцам гасьцінцы[9].

Дом Ядвігіна Ш. у Карпілаўцы. Малюнак-рэканструкцыя В. Маркаўца.

У Карпілаўцы гасьцявалі Ўладзіслаў Галубок, Зьмітрок Бядуля[2] і Максім Багдановіч[10].

Першы наскок сядзіба зьведала ў 1917 годзе, калі яе разрабавалі. Жонка пісьменьніка Люцыя Лявіцкая жыла тут да 1929 году пакуль яе не раскулачылі і фальварак ня быў канфіскаваны. Дом неўзабаве засялілі жыхарамі з навакольных хутароў — у ім жыло шэсьць сем'яў. У 1930-я гады сядзіба была разрабаваная і раскіданая дашчэнту[11]. Сучасныя вясковыя старажылы апісваюць гісторыю і выгляд колішняй сядзібы наступным чынам:

« А дому даўно няма. Як удаву ягоную з сынамі НКВД забрала, так і стаяў. Пакуль калхоз некуды яго не прадаў. А дом прыгожы быў, з балконам і рознакаляровымі вакенцамі. А пасьля яшчэ доўга нашы мужыкі падмуркі рылі. Усё нейкае золата шукалі[12] »

У 1992 годзе амаль праз шэсьцьдзесят гадоў, унучкі Лявіцкага — Люцыя ды Алеся прыязджалі наведаць радавое гнязду сваіх продкаў[11].

У цяперашні час ад сядзібы засталіся толькі фрагмэнты парку, рэшткі саду, крыніца і водная сыстэма. Нядаўна на месцы сядзібы ўсталяваны ахоўны знак.[13] На абсягу вёскі ўтвораны несанкцыянаваны сьметнік[2].

Вядомыя выхадцы

Крыніцы

  1. ^ Уладзімір Содаль Летуценнік з Карпілаўкі // Роднае слова. — 1994. — № 1. — С. 70.
  2. ^ а б в г д Святлана Ішчанка Купала не пазнаў бы Карпілаўку…. Культура. Праверана 2 жніўня 2011 г.
  3. ^ а б Уладзімір Содаль Летуценнік з карпілаўкі // Роднае слова. — 1994. — № 1. — С. 71.
  4. ^ Месца знаходжаньня колішняй сядзібы Лявіцкіх на мапе Google google.com Праверана 24 лістапада 2011 г.
  5. ^ Людміла Рублеўская (23 лютага 2009) Ядвигин Третий и единственный (рас.). Советская БелоруссияПраверана 2 жніўня 2011 г.
  6. ^ Янкаў вянок Газэта «Культура» Праверана 24 лістапада 2011 г.
  7. ^ У пошуках купалаўскіх хутароў Газэта «Звязда» Праверана 24 лістапада 2011 г.
  8. ^ Я. Купала Зб. тв.: У 7т. Т. 7.С. 431—432
  9. ^ Шляхам Купалы – шляхам Коласа / Рэд. Н. Плыткевіч // Выд. УП Рыфтур. – Мн., 2010. – С. 37.
  10. ^ Уладзімер Содаль Ядвігін Ш. і Максім Багдановіч. Наша НіваПраверана 2 жніўня 2011 г.
  11. ^ а б Уладзімір Содаль Летуценнік з карпілаўкі // Роднае слова. — 1994. — № 1. — С. 73.
  12. ^ Зьміцер Бартосік Карпілаўка. Падарожжа на сялібу Антона Лявіцкага. Наша НіваПраверана 2 жніўня 2011 г.
  13. ^ У пошуках купалаўскіх хутароў Газэта «Звязда» Праверана 24 лістапада 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613Г000250

Карпілаўка (Лагойскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў