Перайсьці да зьместу

Гудвіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Goedwil
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Godo + Willo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гудзьвіл, Годвіль, Гадвіла
Зьвязаныя імёны Вільгод
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ґудвіл»

Гудвіл (Гудзьвіл), Гадві́ла (Годвіль) — мужчынскае імя.

Гатэсьвіла, Гудвіл або Гудвілі (Goteswillo, Goedwil[1], Góðvili[2]) і Вілігод (Willegod[3]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[5], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[6].

Адзначалася нямецкае прозьвішча Gudewill[7].

У Прусіі бытавала прозьвішча Gottwill[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: товариша его Войтеха Кгодвиловича (12 кастрычніка 1598 году)[9]; Woyciechowi Godwilewiczowi… Godwilewicza… Dorota y Zofia Godwilewiczówny… Michałowi y Krysztofowi Godwilewiczom… pan Michał Godwiłowicz… od imci pana Krysztofa Godwiłowicza (25 сакавіка 1671 году)[10]; Symon Godwiłowicz (1690 год)[11]; Gudwil ziemianin (1712 год)[12]; Gudwilowa… Jan Gadwil (26 жніўня 1765 году)[13]; panów Gudwiłłów (6 лютага 1773 году)[14]; Jasiukiewicz Antonina z Gudwiłowiczów (19 красавіка 1907 году)[15].

Гудвіловічы — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[17].

Гудвілы — літоўскі шляхецкі род[18].

Гудвіловічы гербу Астоя — літоўскі шляхецкі род.

Гудзьвіловічы (Gudwiłowicz) гербу Равіч — літоўскі шляхецкі род[19].

Гудвілёвіч (Gudwilowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[20].

  1. Debrabandere F., Gysseling M. Persoonsnamen in Hulster Ambacht, 1300—1400: Persoonsnamen in de vier ambachten, 14e en 15e eeuw // Koninklijke Commissie voor Toponymie en Dialectologie: Overdrukken van de Vlaamse Afdeling. 4 (1999). P. 355.
  2. Lind E. H. Norsk-isländska dopnamn ock fingerade namn från medeltiden. — Uppsala, 1915. S. 348, 1110.
  3. Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 498.
  4. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 689, 1591.
  5. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  6. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. Топоров В. П. Прусский язык. Словарь. Т. 1. — М., 1979. С. 323.
  8. GOTTWILL, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  9. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 134.
  10. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 417.
  11. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo nowogródzkie 1690 r. — Warszawa, 2002. S. 55.
  12. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 165.
  13. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 132, 202.
  14. Szlachta polsko-inflancka wobec przełomu: Materiały z dyneburskich akt grodzkich i ziemskich z lat 1764—1775. — Toruń, 2018. S. 71.
  15. Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 167.
  16. Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 444.
  17. Яўген Анішчанка, Минский кафедральный костел. Список прихожан 1851—1857, Архіў гісторыка Анішчанкі, 29 студзеня 2016 г.
  18. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ґ, Згуртаваньне беларускай шляхты
  19. Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 4. — Менск, 2016. С. 628.
  20. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society