Перайсьці да зьместу

Сафійскі першы летапіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сафійскі першы летапіс (CIЛ, С1Л) — рускі летапіс XV стагодзьдзя (датуецца 1430-мі гадамі), даведзены да 1418 году. Склаў аснову ўсіх рускіх летапісаў другой паловы XV — пачатку XVI стагодзьдзя. Разам з Наўгародзкім чацьвертым летапісам (Н4Л) узыходзіць да іх агульнай крыніцы, якую ўмоўна азначаюць Наўгародзка-Сафійскім зводам.

Зьмяшчае тэкст апавяданьня пра Даўмонта Пскоўскага, які адзначаецца большай паўнатой і блізкасьцю да арыгіналу за іншыя летапісы[1]. Упамінае, што Даўмонт «стража постави на реце Двине Давыда Якуновича, внука Лаврова, с Лукою с литвином» (у Пскоўскіх другім і трэцім летапісах «с Лувою»)[1].

  1. ^ а б Лурье Я. С. Общерусские летописи XIV—XV вв. / АН СССР, Ин-т рус. литературы (Пушкинский дом). — Л., 1976. С. 77.