Аўгіньня Кавалюк
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Аўгіньня Кавалюк | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 13 сакавіка 1934 Стральцы, Луньненскі сельсавет, Скідзельскі раён, БССР, СССР |
Памерла | 2 лістапада 2007 (73 гады) Санкт-Пецярбург, Расея |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца і паэтка |
Аўгі́ньня Трафі́маўна Кавалюк (Сідаро́віч, 13 сакавіка 1934, вёска Стральцы Скідзельскага раёну — 2 лістапада 2007, Санкт-Пецярбург) — беларуская паэтка.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыла Гарадзенскі пэдагагічны інстытут імя Янкі Купалы. Працавала ў Рызе настаўніцай у міжгаліновай вучэльні павышэньня кваліфікацыі працаўнікоў народнай гаспадаркі. Ад 1987 жыла ў Пецярбургу, актыўна ўдзельнічала ў грамадзкім жыцьці беларусаў.
Вядомая беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненьняў сьлед».
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Адклікаюцца рэхам гады. — Менск: ЗБС «Бацькаўшчына», 2005
- Мікола Нікалаеў. У Санкт‑Пецярбургу памерла паэтэса Аўгіньня Кавалюк // Наша Ніва, 4 лістапада 2007