Перайсьці да зьместу

Мікалай Нікалаеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мікола Нікалаеў»)
Мікалай Нікалаеў
Дата нараджэньня 21 лютага 1955(1955-02-21) (69 гадоў)
Месца нараджэньня Шчучын
Месца вучобы БДУ
Занятак навуковец, грамадзкі дзяяч
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d] (1997)

Мікалай Нікалаеў (нар. 21 лютага 1955, Шчучын) — беларускі гісторык і грамадзкі дзяяч. Доктар філялягічных навук (1997).

М. Нікалаеў — адзін з заснавальнікаў і чальцоў прэзыдыюму Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, адзін з стваральнікаў і чалец Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу.

Скончыў БДУ, спэцыяльнасьць «гісторыя, археалёгія» (1977). Працаваў у Ленінградзкім аддзяленьні Інстытуту археалёгіі АН СССР, удзельнічаў у раскопках старажытнага Наваградку, Старой Ладагі. 3 1978 у Расейскай Нацыянальнай бібліятэцы — навуковы супрацоўнік, загаднік аддзелу.

У 1988 у Санкт-Пецярбургу абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Славянская рукапісная кніга на беларускіх землях у XIV—XVIII стст.», у 1997 — доктарскую дысэртацыю «Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага».

Дасьледуе гісторыю культуры Беларусі, беларускае мастацтва, гісторыю праваслаўнай царквы ў Беларусі.

Пераклаў на беларускую мову працу І. Грыгаровіча «Беларуская ярархія» (1992). Аўтар манаграфіі «Палата кнігапісная» (1993), прысьвечанай пытаньням традыцыяў кніжнай культуры Беларусі, гісторыі старажытная кірылічнай кнігі, богаслужбовых кніг на лацінскай мове, беларускай рукапіснай кнігі[1].

Асноўныя публікацыі:

  • Палата кнігапісная. — Мн., 1993.
  • Кнігі са збораў Радзівілаў і Сапегаў у санкт-пецярбургскіх бібліятэках // Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюцца і замежных краінах; (Вяртанне. 6.). — Мн., 1999. С. 242—264.
  • Да пытання аб храналогіі кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага // Kultura książki ziem wschodniego i południowego pogranicza Polski (XVI—XX wiek). Paralele i różnice. — Katowice, 2004. S. 37—46.
  • Белорусистика в Санкт-Петербурге // Белоруссия и Украина. История и культура. Ежегодник 2004. — Москва, 2005. С. 413—417.
  • Беларускі Пецярбург. СПб., 2009. — 535 с.
  • Гісторыя беларускай кнігі. Т.1. Мінск, 2009. — 425 с.
  • Najstarsze druki slowianskie i zachodnioeuropejskie w bibliotece zamku nieswieskiego do 1772 r. // Rocznik Biblioteki Narodowej. T. XLI. Warszawa, 2011. S. 31-43.
  • «Скорее в Томск!» или «почём в Сибири дули?»: книжное сопровождение эмиграции белорусов в XIX веке и диаспора XXI века // VII Юдинские чтения. Материалы международной научно-практической конференции. Красноярск, 2013. С. 138—152.
  • «Віцебск зьяўляецца бацькаўшчынай ня толькі выдатных маляроў…»: Шэдэўр кніжнага мастацтва — выданне «Віцебскія мастакі граверы» 1928 г. // Arche пачатак. 2014 № 3. С. 204—224.
  • Праваслаўныя манастыры на Наваградчыне, як цэнтры культуры і пісьменства//Klasztory mnisze na wschоdnich terenach dawnej Rzeczypospolitej od XVI do początków XX wieku. Poznań, 2014. S. 369—379.
  1. ^ Ларыса Языковіч. Нікалаеў Мікалай Віктаравіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 356.