Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Кулакоўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 сьнежня 1913 або 1913[1] |
Памёр | 9 красавіка 1986 або 1986[1] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Мова | беларуская мова і расейская мова |
Узнагароды |
Аляксей Кулакоўскі (24 сьнежня 1913, вёска Кулакі, Слуцкі павет, Менская губэрня — 9 красавіка 1986) — беларускі пісьменьнік. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1974). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986, пасьмяротна) за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей, за кнігу аповесьцяў «Белы сокал».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 24 сьнежня 1913 году ў вёсцы Кулакі Слуцкага павету Менскай губэрні ў сялянскай сям'і. У 1931 годзе скончыў Рагачоўскую прафтэхшколу і некаторы час загадваў дрэваапрацоўчай арцельлю ў Касцюковічах. З гэтага ж года перайшоў на журналісцкую працу — адказны сакратар шматтыражкі, загадчык аддзелу клімавіцкай раённай газэты «Камуна», адказны сакратар жлобінскай раённай газэты «Шлях сацыялізму», а са жніўня 1934 году — намесьнік загадчыка аддзелу газэты «Чырвоная зьмена». У 1936—1939 гадах вучыўся ў Менскім настаўніцкім інстытуце, пасля заканчэньня выкладаў у Цяцерынскай сярэдняй школе на Магілёўшчыне.
У канцы 1939 году быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — камандзір узводу, камандзір роты (Сталінградскі, Украінскі франты). Быў тройчы паранены. Пасьля дэмабілізацыі (1945) працаваў загадчыкам аддзелу ў газэце «Сталинская молодежь», у часопісе «Беларусь», адказным сакратаром газэты «Літаратура і мастацтва». У 1953—1958 гг. — галоўны рэдактар часопісу «Маладосьць». Быў намесьнікам адказнага сакратара, адказным сакратаром праўлення Саюзу пісьменьнікаў БССР (1965—1976). У 1977—1986 гг. — дырэктар Літаратурнага музэю Янкі Купалы. У 1972 годзе ў складзе дэлегацыі БССР прымаў удзел у працы XXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Памёр 9 красавіка 1986 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першае апавяданне надрукаваў у 1945 г. Аўтар кніг аповесьцяў і апавяданьняў «Сад» (1947), «Гартаваньне» (1949), «На возеры» (1950), «Новыя сустрэчы» (1950), «Хораша ўзыходзіць сонца» (1952), «Незабыўнае рэха» (1956), «Да ўсходу сонца» (1957), «Дабрасельцы» (аповесьць, 1958, часопіс «Маладосьць»), «Тут я жыву» (1960), «Зоркі салігорскія» (нарысы, 1960), «Салігорцы» (нарысы, 1964), «Першае чаканьне» (1965), «Расьце мята пад вакном» (1966), «Чыстая мураўка» (апавяданьні і гумарэскі, 1968), «Твой шлях перад табою» (1968), «Родныя шыроты» (1978), «Аповесьці і апавяданьні» (1979), «Белы сокал» (1985), «Тры зоркі» (1988), раманаў «Расстаёмся ненадоўга» (1955), «Сустрэчы на ростанях» (1962), «Васількі» (1981). У 1970—1971 гадах выйшаў збор твораў у 4 тамах, у 1984 годзе — выбраныя творы ў 2 тамах. Для дзяцей выдаў зборнік апавяданьняў «На возеры» (1950), кнігу аповесьцяў «Белы сокал» (1985). Па матывах аповесьці «Нявестка» Андрэй Макаёнак напісаў сцэнарый мастацкага фільма «Шчасьце трэба берагчы» (пастаўлены ў 1958).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Kulakoŭski, Aljaksej Mìkalajevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Кулаковский Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- Нарадзіліся 24 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 9 красавіка
- Памерлі ў 1986 годзе
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народаў»
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Заслужаныя работнікі культуры БССР
- Беларускія літаратары
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту