Мінейка (імя)
Мінейка лац. Miniejka | |
Minnico | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Minno + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Мініка, Менейка, Меніка, Мінка, Менка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мінейка» |
Мінейка (Мініка, Мінка), Менейка (Меніка, Менка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мініка, Мінка, Меніка або Мэнэка (Minnico, Minco, Meniko, Meneke[1], Menneke[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[4], minthi 'памяць'[5].
Адпаведнасьць імя Мінейка германскаму імю Minnico, якое ўпамінаецца яшчэ ў VIII стагодзьдзі, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Menko[7].
У Прусіі бытавала імя Мінека (Меніка): Menike (1353 год)[8], Mineko (1370 год)[9], Mineke (1386 год)[9], Myneke (1389 год)[9]. У 1633 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Martinus Menke, Regiomontanus Borussus[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Минеико… люди[11], чоловека… Минеика[12] (1440—1492 гады); homines… Ivan Myenyko (23 лістапада 1470 году)[13]; конюхов… Менеика Правиловича (1514 год)[14]; Иванъ Григорьевичъ Менковичъ з Менкевичъ… Богушъ Менкевичъ з Менкевичъ… Гараинъ Менковичъ… Хома Менкевичъ (1567 год)[15]; wies Minikowicze. Tum Minikowicz, syn jego Wojciech… Czep Minikowicz, syn jego Piotr (30 сьнежня 1598 году)[16]; sioło Medziaty… Jakub Minka (8 лістапада 1610 году)[17]; Adam Mineyko… Lukasz Jakubowicz Mineyko na miejscu Jakuba Mineyka[18], Hrehory Minikowicz… Józef Minichowicz… Piotr Minikowicz[19] (1667 год); Józef Minichowicz… Piotr Minikowicz (1690 год)[20]; Bernardus Minkiewicz (1701 год)[21].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Якуб Мінят Мінейка — літоўскі шляхціч, які ўпамінаецца ў 1620 годзе
- Мацей Мінейка — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, крайчы амсьціслаўскі ў 1705 годзе[22]
Мінейкі — парафіяне царквы ў Грушцы (Рэчыччына) на 1857 год[23].
Мінэйкі (Minejko) — прыгонныя зь вёскі Міхалоўкі (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[24].
Мінэйкі (Minejko) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Кабыльніку[25].
Мініковічы (Minikowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Лынтупаў[26].
Мінейкі гербу Газдава — літоўскі шляхецкі род.
Каля Гальшанаў існавала сяло Мінейкі[27]. На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Мінейкішкі, на гістарычнай Берасьцейшчыне — Мінкі, у ваколіцах Карастышава — Мінэйкі (упамінаецца ў 1545 годзе, тады ж даецца варыянт назвы Mineykowicze)[27].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Hartig J. Die münsterländischen Rufnamen im späten Mittelalter. — Köln — Graz, 1967. S. 55, 196.
- ^ Brons B. Friesische Namen und Mitteilungen darüber. — Emden, 1877. S. 62.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1090, 1125.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 167.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 57.
- ^ а б в Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 60.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 344.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 20, 33.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 23.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 308.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 292.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 813.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 505—506.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 58.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 4. — Warszawa, 2015. S. 140.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 4. — Warszawa, 2015. S. 151—152.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 151, 180.
- ^ Die Matrikel des päpstlichen Seminars zu Braunsberg 1578—1798. — Braunsberg, 1925. S. 122.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 9. Województwo mścisławskie XVI—XVIII wiek. — Warszawa, 2019. S. 83.
- ^ Яўген Анішчанка, Грушка церковь Речицкий уезд, Архіў гісторыка Анішчанкі, 11 студзеня 2015 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 284.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 136.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 137.
- ^ а б Непокупный А. П. Балто-севернославянские языковые связи. — Киев, 1976. С. 166.