Эймін
| Эймін лац. Ejmin | |
| Eimin | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Eich + Minno |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Аймен |
| Вытворныя формы | Ягмін |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Эймін» | |
Эймін (Аймен) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эймін, Аймін або Аймен (Eiminus, Eyminus, Aiminus, Aimenus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) — ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[2], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[3], minthi 'памяць'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: з ыменей своихъ з Ойменина (1567 год)[5]; Marianna Oymenowa (1761 год)[6]; Wiktoria Ejmin (1810 год)[7].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эйміны — літоўскі шляхецкі род[8].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Акміны (Акмины) у Вількамірскім павеце[9].
На 1903 год існавалі вёска і сяліба Эйменішкі ў Панявескім павеце Ковенскай губэрні[10].
На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Эймінаўцы.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 122.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. 1195—1196.
- ↑ Dacewicz L. Antroponimia Białegostoku w XVII—XVIII wieku. — Białystok, 2001. S. 201.
- ↑ Wielkie Eysymonty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Э, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 3.
- ↑ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 358.