Таўцімін
Таўцімін лац. Taŭcimin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Taut + Minno |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Таўтмін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Таўцімін» |
Таўцімін (Таўтмін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэўда або Таўт (Teudo, Taut) і Міна (Minno) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[3], германскага þeudo[4] 'род, народ'[5], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[6], minthi 'памяць'[7]. Такім парадкам, імя Таўцімін азначае «памяць роду» (тое ж, што і імя Мінтаўт)[8]. Адзначалася старажытнае германскае імя Teutman (Teut-man)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: мы посылали Товтимина у децкихъ (1444 год)[10]; чоловековъ Ясвонского повета… а Товтмина (2 лістапада 1498 году)[11]; Zofia Tautmin (1662 год)[12].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1125, 1410.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 232.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1440.
- ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1. — СПб., 1863. С. 15.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. С. 186.
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)