Эйтмін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Eito + Minno
Іншыя формы
Варыянт(ы) Эйцімін, Этмін, Айтмін
Вытворныя формы Эйтман
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Эйтмін»

Эйтмін (Эйцімін, Этмін), Айтмін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Эйта (Eito) і Міна (Minno) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова эйт- (айт-, эйд-) (імёны ліцьвінаў Эйціла, Эйтун, Эйтаўт; германскія імёны Eitel, Eidunn, Aitald) паходзіць ад гоцкага aiths, стараверхненямецкага eid 'клясьціся, прысягаць'[2] або стараверхненямецкага eit 'агонь'[3], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[4], minthi 'памяць'[5]. Адзначалася германскае імя Eitmann (Eit-mann)[6].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Эйтыміновіч (Eityminowicz)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Яну Еитиминовичу три чоловеки[8], Яну Етминовичю Келбудово село, отчина его[9] (1440—1492 гады); Яну Еитминовичу десеть чоловеков (9 лістапада 1449 году)[10]; перед нами Яном Аитминомъ, земяниномъ повету Троцкого… Ян Станиславович Аитмин властною рукою (3 красавіка 1583 году)[11]; panem Janem Eytminem (1621 год)[12]; Eytminy (1744 год)[13].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эйтміновічы (Ejtminowicz) гербу Дзялоша — літоўскі шляхецкі род[15].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 45, 1125.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 45.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 26.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  6. ^ Hellfritzsch V. Familiennamenbuch des sächsischen Vogtlandes — Leipzig, 1992. S. 72.
  7. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 107.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 51.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 52.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
  11. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 232, 234.
  12. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 37.
  13. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  14. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 196.
  15. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 118.