Перайсьці да зьместу

Карастышаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карастышаў
лац. Karastyšaŭ
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Жытомірская
Раён Жытомірскі
Першыя згадкі перад 1481 годам
Места з 1938
Магдэбурскае права 1779
Геаграфія
Плошча 9,74 км²
Вышыня НУМ 180 м
Часавы пас
Каардынаты 50°19′07″ пн. ш. 29°03′33″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 24 129 чал. (2022)[1]
Нацыянальны склад насельніцтва украінцы – 92.76%
расейцы – 5.00%
палякі – 1.36% (2001)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-4130
Паштовы індэкс 12500—12509
КОАТУУ 1822510100
Сайт korostyshiv.osp-ua.info
Карастышаў на мапе Ўкраіны
Карастышаў
Карастышаў
Карастышаў

Карасты́шаў (па-ўкраінску: Коростишів) — места ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны. Плошча 9,74 км². Насельніцтва на 1 студзеня 2022 году — 24129 чал.

Зьвестка пра Карастышаў да татарскага наезду 1481 г.
Двор Кастэшаў у Апісаньні места Жытоміра канца XV ст.
Герб Харугва роду Кмітаў
Карастышаў у 1545 г.
Асабістыя прыбыткі важней, чым замкавая служба.
Карастышаў у пабаровым рэестры 1628 г.
Карастышаў на мапе Боплана. 1648 г.
Карастышаў у люстрацыі 1683 г.
Урывак з прывілею на кірмашы ў Карастышаве 1771 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У рэвізіі Жытомірскага замку 1545 году паведамляецца, што яшчэ за часоў караля Казімера (†1492), перад зруйнаваньнем места і навакольляў чамбуламі хана Мэнглі Гірэя ў 1481 годзе[2], жыхары сяла Карастышаў, сярод іншых, дапамагалі мяшчанам ў адпраўцы стацыяў і падводаў да Чуднава і Зьвягеля, як і да Кіева. Пасьля навалы кароль вызваліў іх ад гэтых павіннасьцяў[3]. У недатаваным[a] «Апісаньні места Жытоміра» названы гаспадарскі двор Кастэшаў з ворыўнымі землямі. Ягоныя насельнікі выконвалі розныя замкавыя павіннасьці, сярод якіх ужо не было падводаў і стацыяў[5].

26-м сакавіка 1499 году датаваны «Привилеi панȣ Кмите Александровичȣ на село Коростешово а на данники ȣ Житомирскомъ повете»[6][b]:

Самъ Александръ, бож(е)ю м(и)л(о)стью._Билъ намъ чолом пан Кмита Александровичъ и просил в насъ села ȣ Житомирскомъ повете на имѧ Коростешова и данниковъ наших Гȣрина а Василѧ и их товаришовъ. И поведил перед нами, што ж тыи даньники дают намъ дани тол(ь)ко пол третѧ ведра медȣ а ωсмъ ведеръ полюдьѩ._Ино мы тое село Коростешово и тых даньниковъ Гȣрина а Василѩ и их товаришов емȣ дали со всими ихъ землѧми и зъ данью и со всимъ с тым, што здавна к томȣ селу Коростешову слȣшало._П(и)сан ȣ Вил(ь)ни, мар(та) 26 день. Индиктъ 2._Ѩнȣшко писар.

Згодна з рэвізіяй Жытомірскага замку 1545 году, пан Крыштаф Кмітыч, трымаючы добра Карастышаў з 8 падданымі — выслугу ягонага бацькі, мусіў, роўна як і іншыя паны-шляхта, «мѣти и ωправовати» замкавую гародню. Сказана яшчэ, што гэты ўладальнік раздаў усе ўгодзьдзі даньнікам дзеля ўласнага прыбытку, пасьля чаго колішнія абавязкі — паслугі, дачкі, старожа гарадавая — 18 путных слуг на карысьць замку цалкам перасталі выконвацца[3].

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Карастышаў з прылегласьцямі) было далучана да Кароны Польскай[7].

Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Паводле тарыфу падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1628 году, з 40 дымоў (×6 — каля 240 асобаў) osiadłych і з 10 (каля 60 асобаў) агароднікаў Старога і Новага Карастышава пана Людвіка Алізара Валчкевіча выбіралася адпаведна па 6 злотых і па 2 зл. 12 грошаў польскіх; з 2 колаў млыновых па 9 зл. 18 гр., з 3 рудніцкіх колаў па 24 зл., з 2 папоў па 12 зл.[8].

Згодна з люстрацыяй падымнага падатку Жытомірскага і Оўруцкага паветаў Кіеўскага ваяводзтва, у 1683 годзе з 30 дымоў (каля 180 жыхароў) часткі места Карастышаў пана Яна Аляксандра Алізара, падсудка кіеўскага, выбіралася 9 злотых; тая сума і з 30 дымоў што да часткі Карастышава пані Сачковай[9].

Паводле тарыфу 1754 года, з 190 двароў[c] (каля 1140 жыхароў) места Карастышава вяльможных Алізараў «do grodu» (Жытомірскага замку) выбіралася 29 злотых і 21 грош, «do skarbu» — 118 злотых, 24 грошы[10].

Габрэйскі перапіс 1765 году засьведчыў, што ў цэлым Карастышаўскім кагале налічвалася 620 плацельшчыкаў пагалоўшчыны, зь іх у самым месьце – 316 чалавек. У 1775 годзе колькасьць głow у кагале павялічылася да 842, у Карастышаве – 123 дамы, 509 głow. У 1778 годзе адпаведна – 1188 głow, 176 і 625. У 1784 годзе – 1127, 142 і 499. У 1787 годзе – 1081, 159 і 590. У 1789 годзе ў Карастышаўскім кагале (парафіі) налічвалася 1029 душ, у месьце – 533 душы, зь якіх 265 мужчынскага і 268 жаночага полу. Сярод іх: шынкароў або карчмароў – 144 мужчыны, 150 жанчын, дзяцей – 104; гандляроў – 21 мужчына, 27 жанчын, 17 дзяцей; рамесьнікаў – 25 мужчын, 27 жанчын, 12 дзяцей; служак – 4 мужчыны, 2 дзяўчынкі. На 30 траўня 1791 году ў месьце Карастышаў было 163 габрэйскія дамы з 615 душамі, з іх 234 мужчыны, 249 жанчын з 63 сынамі і 69 дачкамі[11].

30 жніўня 1771 году[d] кароль Станіслаў Аўгуст пацьвердзіў панам Юзафу, падкамораму надворнаму, і Філіпу, падчашаму ВКЛ, Алізарам права на 6 кірмашоў у мястэчку Карастышаў і дазволіў праводзіць яшчэ 2 новыя кірмашы[12]. У 1779 годзе манарх надаў месту Карастышаў паноў Алізараў Магдэбурскае права[13].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Карастышаў апынуўся ў Расейскай імпэрыі.

  • 1938: атрымаў статус места.
Насельніцтва (чал.)[14]
1897195919701979198920012018
7863 16 690 21 153 24 420 28 046 26 068 25 445
Насельніцтва па роднай мове (2001)[15]
украінская моварасейская
94.42% 5.27%
  1. Павіннасьці Кастэшава і іншых паселішчаў, яшчэ не раздадзеных зямянам, але без стацыяў і падводаў (часова вызваленыя пасьля татарскіх наездаў?), меркавана ўказваюць на канец XV ст., да 1498 г. уключна. Супрацоўнікі Кіеўскай археаграфічнай камісіі лягічна назвалі дакумэнт «Люстрацыяй Кіеўскай зямлі» і прывязалі яго да часу ўтварэньня Кіеўскага ваяводзтва ў 1471 г. («каля 1471 г.»)[4]. Незразумела толькі, чаму ў кнізе 3 Мэтрыкі ВКЛ ён зьмешчаны сярод матэрыялаў 1490-х гг.
  2. Расейскія аўтары найноўшага выданьня кнігі 6 Мэтрыкі ВКЛ у 2012 г. абралі старое імпэрскае найменьне для краю — «Западная Россия». Такое рэальнае стаўленьне да суседзяў нават у асяродзьдзі навукоўцаў.
  3. Усяго налічвалася «puł dyma», «szesnastka», «puł szesnastki» а 1 дым тады — 320 двароў.
  4. У польскіх аўтараў М. Балінскага, Т. Ліпінскага, а ў сьлед за імі і Эд. Рулікоўскага (спасылкі на працы ёсьць на старонцы), памылкова пададзены 1777 г.
  1. Колькасьць насельніцтва Украіны на 1 студзеня 2022 г.
  2. Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1895. T. XIV. S. 905
  3. 1 2 Литовська метрика. Книга 561. Ревізії українських замків 1545 року. / Підготував Володимир Кравченко. — Київ, 2005. С. 241, 243, 250, 253
  4. Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 2. Акты о заселении юго-западной России. — Киев, 1890. С. 1—9
  5. Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 3 (1440—1498). / Parenzė L. Anužutė ir A. Baliulis.- Vilnius, 1998. № 41
  6. Акты, относящиеся к истории Западной России — Т. 1(6): Сборник документов канцелярии великого князя литовского Александра Ягеллончика, 1494—1506 гг. Шестая книга записей Литовской метрики / М. Е. Бычкова (отв. сост.), О. И. Хоруженко, А. В. Виноградов; отв. ред. тома С. М. Каштанов — Москва; С.-Петербург: Нестор-История, 2012. № 289
  7. Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  8. Центральний державний історичний архів України в м. Києві (ЦДІАУК). Ф. 25. Оп. 1. Спр. 1. А. 616; Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 409
  9. ЦДІАУК. Ф. 15. Оп. 1. Спр. 3. А. 742зв.; Архив ЮЗР. — С. 497
  10. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 156
  11. Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 57—58, 223—224, 311—312, 383—384, 508—509, 623, 689
  12. Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 1. Акты о городах (1432—1798). — Киев, 1869. С. 422—424
  13. Starożytna Polska pod względem historycznym, jeograficznym i statystycznym opisana przez Michała Balińskiego i Tymoteusza Lipińskiego. Wyd. drugie, poprawione i uzupełnione przez F. K. Martynowskiego. – Warszawa, 1885. T. II. S. 637
  14. Cities & towns of Ukraine (анг.) (укр.)
  15. Банк даних Державної служби статистики України (укр.)
  • Edward Rulikowski. Korosteszów // Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1883. T. IV. S. 415—420

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Карастышаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў