Перайсьці да зьместу

Людміна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ludzmin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Liudo + Minno
Іншыя формы
Варыянт(ы) Лімін, Лімен
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Людміна»

Людміна — жаночае імя.

Лют або Люда (Liudo, Liut) і Міна (Minno) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Лютар, Людамонт; германскія імёны Liudwin, Liutar, Ludimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі', а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[2], minthi 'памяць'[3]. Адзначалася старажытнае германскае імя Liudman (Liud-man)[4].

Імя Людзьмін (Ludzmin[5]) гістарычна бытавала ў Польшчы: Boleslaus filius Ludzmini (1103 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на земянку господарьскую Городенскую Людмину Ивановну Кимъбаровую… паней Людмине (18 верасьня 1555 году[7]; Оповеданье земенки господарьской Кимбаровой Людмины Ивановны… Кимбаровая Людмина Ивановна (28 чэрвеня 1557 году[8]); Людъмина Гораиновая (1565 год)[9]; Maksym Liminowicz (1803 год)[10]; Ludwik Liminowicz (1950 год)[11]; Limienowicz (XX ст.)[12].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1031—1032, 1125.
  2. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  4. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1045.
  5. Бодуэн-де-Куртенэ И. А. О древне-польском языке до XIV-го столетия. — Лейпциг, 1870. С. 65.
  6. Kosonowski M. Dokumenty księżnej Salomei i księcia Mieszka Starego dla klasztoru Benedyktynów w Mogilnie z XVII-wiecznego kopiariusza Archiwum Krakowskiej Kapituły Katedralnej // Studium krytyczne i edycja tekstów// Signa. Studia i szkice z nauk pomocniczych historii. — Kraków, 2014. S. 56.
  7. Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 21. — Вильна, 1894. С. 77—78.
  8. Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 21. — Вильна, 1894. С. 244.
  9. Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 178.
  10. Zasule (prawosł.), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  11. Cmentarze — Litwa > Dukszty Pijarskie (Dūkštos) Litwa > Liminowicz Ludwik zm. 1950 rl. 73 obok Jotko Annna córka Michała 1894—1950, Genealogia Polaków — portal genealogiczny
  12. Cmentarze — Litwa > Dukszty Pijarskie (Dūkštos) Litwa > Limienowicz — grób rodziny w tle Minkiewiczowie: Piotr, Michalina, Czesław, Maryja, Genealogia Polaków — portal genealogiczny
  13. Людмінскі Васіль Паўлавіч (1870), Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР