Мінейкі
Мінейкі | |
![]() Герб Газдава
| |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Тытул: | шляхта |
Прызнаныя ў: | Вялікае Княства Літоўскае, Каралеўства Польскае, Расейская імпэрыя |
Першы з роду: | Якуб Мінят Мінейка |
Мінейкі (Miniejki) — шляхецкі род гербу «Газдава», набілітаваны ў Вялікім Княстве Літоўскім. Шляхецтва зацьвердзілі ў Расейскай імпэрыі. Сёньня жывуць у Беларусі, Грэцыі, ЗША, Канадзе, ПАР, Польшчы і г. д.
Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Мінейка (імя)
Магчыма, прозьвішча роду паходзіць ад назвы справы, якой займаўся меркаваны заснальнік роду Якуб Мінят Мінейка. У Сярэднявеччы чалавек, які займаўся выпускам манэтаў зваўся мінцарам. Тая ж назва ўжывалася для зьбіральніка падаткаў у маёнтках вялікага князя. (за гэта Якуб мог атрымаць шляхецтва). Імя Мінят таксама можа паходзіць ад беларускага слова «мяняць». Гэтая вэрсія можа быць больш імавернай праз тое, што адзін зь першых вядомых прадстаўнікоў роду быў ахрышчаны тыповым беларускім імём Рыгор (Hrehory).
Атанасэ Мінейка (Athanase Mineikos) выводзіць грэцкае паходжаньне роду. «Miniatis» — грэцка-бізантыйская назва для зьбіральнікаў падаткаў. «Min» ці «Minas» значыла па-грэцку «месяц». У той жа час «Miniatiko» значыла «месяцовая плата падаткаў», а цяпер — «месяцовая пэнсія». Згодна з Атанасэ й ягоным дзядзькам Зыгмунтам Мінейкам, Мінейка ёсьць варыянт «Miniatis» і абазначала асобаў, якія прыходзілі раз на месяц зьбіраць падаткі.
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Мінейка ёсьць вытворным ад германскага імя Mini і адпавядае германскаму імю Minnico, якое ўпамінаецца ў VIII стагодзьдзі[1].
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паходжаньне роду няпэўнае. Анджэй Навіцкі сьцьвярджаў, што род пачаўся ад Лукаша Мінейкі ў XVII ст. Зыгмунт Мінейка адзначаў, што карэньні варта шукаць значна раней. Ягоная думка магла абапірацца на больш трывалыя падставы, бо ён быў апошнім уладаром родавага маёнтку Балванішкаў (Ашмянскі павет). Ён меў доступ да родавых дакумэнтаў, якія загінулі падчас Другой сусьветнае вайны. На ягоную думку, пачаткі роду варта шукаць у часох, што папярэднічалі уніі ВКЛ і Кароны (раней за XV ст.). На той час у родзе ўжываўся назоў Мілейка замест Мінейка. Род належыў да пляменнае літоўскае арыстакратыі. Зыгмунт сьцьвярджаў, што хтосьці з роду падпісаў адзін з дакумэнтаў, што замацоўвалі унію. Магчыма, гаворка ідзе пра Гарадзельскую унію (1413 год).
Тым часам Міхал Мінейка сьцьвярджаў пра паходжаньне роду ад Якуба Мінята Мінейкі ў 1620 годзе.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.