Шырвінцкі раён
Выгляд
| Шырвінцкі раён | |
| Širvintų rajono savivaldybė | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Летува |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Віленскі павет |
| Адміністрацыйны цэнтар | Шырвінты |
| Улучае | 8 старостваў |
| Найбольшы горад | Шырвінты |
| Кіраўнік | Živilė Pinskuvienė[d][1] |
| Афіцыйныя мовы | летувіская |
| Насельніцтва (2007) | 19 369 (53-е месца) |
| Шчыльнасьць | 21,8 чал./км² |
| Плошча | 906 км² (42-е месца) |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 108 ± 60 м[1] |
| Месцазнаходжаньне Шырвінцкага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+2 |
| Код ISO 3166-2 | LT-47 |
| Тэлефонны код | +382 |
| Паштовыя індэксы | 19120[1] |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Шырвінцкі раён (па-летувіску: Širvintų rajono savivaldybė) — раён Летувы ў цэнтральнай частцы краіны. Раён знаходзіцца ў Віленскім павеце, адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
У раёне знаходзіцца адзін горад (Шырвінты), 5 мястэчкаў (Багаславішкі, Гелворны, Кернава, Мусьнінкі, Зібалы), а так сама 483 населеныя пункты.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Агульная плошча раёну налічвае 906 км². Лясы займаюць каля 27,7% агульнай тэрыторыі раёну. Самымі вялікімі рэкамі Шырвінцкага раёну зьяўляюцца Вяльля, Шырвінта і Муса. Таксама ў раёне знаходзяцца 28 азёраў, самым вялікім зь якіх зьяўляецца Аліс (1,65 км²), а самым глыбокім Гелве (25 м).
| |||||||||||||
- 1 2 3 Širvintų rajono savivaldybė // Visuotinė lietuvių enciklopedija Online (лет.)
