Судзіла
Судзіла лац. Sudziła | |
Sudila | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sudo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Судзель, Шудзіла, Судзель, Суціла, Шуціла, Сутула, Содэль |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Судзіла» |
Судзіла (Шудзіла, Судзель, Содэль), Суціла (Шуціла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Судзіла, Судзела або Судула (Sudila, Sudela[1], Sudula[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова суд- (сут-) (імёны ліцьвінаў Сударг, Судар, Сутарт; германскія імёны Sudergo, Suderus, Sutardus) паходзіць ад гоцкага sauþa 'вобраз'[4] або ад стараісьляндзкага sudhr 'поўдзень'[5].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Шудзель (Szudziel)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на Соудила (XI—XII стагодзьдзі)[7]; Сутилу пять чоловековъ (1440—1492 гады)[8]; pratum dictum Svdelyskye (30 ліпеня 1501 году)[9]; Балтромеи Судилович (1528 год)[10]; Якуб Судилович (1537—1538 гады)[11]; о человека Петеля Суделевича (24 кастрычніка 1542 году)[12]; з Судиловичъ (1567 год)[13]; село Домановичи… Сенько Сутуловичъ (1552 год)[14]; Ihnath Sudiłowicz (16 студзеня 1573 году)[15]; Sudiłowicze (1593 год)[16]; Jarosz Suciłło (1621 год)[17]; Annæ Pałucza de Sodeliszki (1697 год)[18]; Helena Suciło (1721 год)[19]; Sodeliszki… Szudziłowicze (1744 год)[20]; Dawid Szudziel (23 красавіка 1755 году)[21]; Sudziło (1778 год)[22].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Судзіл — жыхар Ноўгараду, які ўпамінаецца ў XI—XII стагодзьдзях[7]
- Судзіла Іванкавіч — наўгародзкі пасаднік у 1141—1144 і 1147—1156 гадох[23]
- Суціла — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Балтрамей Судзілавіч — медынгонскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Якуб Судзілавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох
- Міхайла Марцінавіч Судзілавіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1571 годзе[24]
Шуцілы (Szuciłło) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[25].
На 1901 год існавалі вёска і станцыя Жудзілава у Мглінскім павеце Чарнігаўскай губэрні[26].
На 1906 год існаваў фальварак і маёнтак Судзілавічы ў Лепельскім павеце Віцебскай губэрні[27].
На гістарычнай Амсьціслаўшчыне існуе вёска Судзілы. Назву Судзілавічы маюць вёскі на гістарычных Аршаншчыне, Берасьцейшчыне і Полаччыне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 511.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 206.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 15, 1973. S. 58 (304).
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 203.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 316.
- ^ а б Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 275, 803.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 20.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 611.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 168.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 125, 306.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 230 (11) (1542). — Vilnius, 2001. P. 58.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 839.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1886. С. 633.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 178.
- ^ Ochmański J. Ludność litewska we włości obolce na białorusi wschodniej w XIV—XVI wieku // Acta Baltico-Slavica. T. 5, 1967. S. 154.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 111.
- ^ Kryniczyn lata 1697—1703 rejestr chrztów kościelnych
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 30.
- ^ Spis rodziców dzieci urodzonych w Daugieliszkach w latach 1774—1790
- ^ Янин В. Л. Новгородские посадники. 2-е изд. — М., 2003. С. 150.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 7.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 427.
- ^ Список населенных мест Черниговской губернии, имеющих не менее 10 жителей, по данным за 1901 год. — Чернигов, 1902. С. 57.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 191—192.