Стараскандынаўская мова
Стараскандынаўская мова | |
Ужываецца ў | |
---|---|
Афіцыйны статус | |
Пісьмо | лацінскае пісьмо, руны[d] і Younger Futhark[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-3 | non |
Стараскандына́ўская мо́ва (ісьл. fornnorræna, нарв. norrønt språk) — мова паўночнагерманскай групы германскай галіны індаэўрапейскай моўнай сямʼі. Прыйшла на зьмену праскандынаўскай мове прыкладна ў VII стагодзьдзі. У XI стагодзьдзі вікінгі (варагі, нарманы) ды іншыя носьбіты стараскандынаўскай мовы мешкалі на шырокай тэрыторыі ад Вінлянду (Амэрыкі) да Волгі (украпленьні)[2]. Да XV стагодзьдзя стараскандынаўская мова разьвілася ў сучасныя мовы скандынаўскай групы (ісьляндзкая, фарэрская, нарвэская, дацкая і швэдзкая).
У сярэднявечнай Ісьляндыі на заходнім дыялекце стараскандынаўскай мовы стварылі найбагацейшую літаратуру. У зьвязку з тым, што амаль усе літаратурныя помнікі паходзяць з Ісьляндыі, пісьмовую стараскандынаўскую мову часта называюць стараісьляндзкай[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ScriptSource - Sweden
- ^ Стеблин-Каменский, М. И. История скандинавских языков. — М.; Л., 1953. С. 28.
- ^ Załuska-Strömberg A. Gramatyka języka staroislandzkiego. — Sztokholm, 1976.