Сударг
Сударг лац. Sudarg / Sudarh | |
Sudergo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sudo + Argo |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Сударг» |
Сударг — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Судэрга (Sudergo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова суд- (сут-) (імёны ліцьвінаў Судзіла, Судар, Сутарт; германскія імёны Sudila, Suderus, Sutardus) паходзіць ад гоцкага sauþa 'вобраз'[2] або ад стараісьляндзкага sudhr 'поўдзень'[3], а аснова -арг- (імя ліцьвінаў Аргуль; германскае імя Argila) — ад гоцкага arhvus 'лучнік'[4].
Адпаведнасьць імя Сударг германскаму імю Sudergo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5][1].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: filium Sudargi… Sudargus et alii nobiles de Samethia… et potentis viri dicti Sudargi (Хроніка Прускай зямлі)[6].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На памежжы гістарычных Жамойцкага староства і Прусіі на беразе Нёману існуе старажытная вёска Сударгі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Schmittlein R. À propos de Sudargas // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1971. P. 235.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 203.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 7.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 104.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 167, 174, 177, 183.