Мантывіл
Мантывіл (Мунтвіл) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Імя Мантывіл (Монтвіл) зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і імя Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імя Скаламонт зьвязвае Монтвіла з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[2]. Тым часам фарманты -монт- і -віл- празь імёны Монтаўт, Вілтаўт і Таўтвіл зьвязваюць Монтвіла зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[3], а празь імёны Монтгерд, Гердзімонт, Вільгерд і Гердзівіл — зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[4]). Апроч таго, фармант -віл- празь імя Радзівіл зьвязвае Мантывіла з германскім імём Конрад, пашыраным сярод літоўскіх князёў і баяраў (Конрад Войдатавіч, Конрад Гудзігердавіч, Конрад Монтаўтавіч ды іншыя)[2].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus) паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі', а фармант -віл- (германскія імёны Willirad, Willimeres, Badvila) — ад гоцкага wilja 'воля'[5]. Такім парадкам, імя Мантывіл азначае «гарлівая воля» (тое ж, што і імя Вілімонт) і адпавядае германскаму імю Willmant[6]. Адпаведнасьць імя Мантывіл германскаму імю Willmant прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[7].
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імю Монтвіл цалкам адпавядае старажытнае германскае імя Muntwil[8], ад якога ўтварыліся назвы некалькіх мясцовасьцяў у Францыі[9] (таксама адзначалася старажытнае германскае імя Wilmunt[10]). Германскі характар літоўскіх імёнаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў — сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Монътвилу земля Крожева (1440—1492 гады)[12]; удову Монтвиловну жону, Монтвилова племенника (1473 год[13])[14]; на люди Мунтвиловичы (16 чэрвеня 1501 году)[15]; Миколаи Монтвиловичъ[16], Янъ Монтвиловичъ[17], Пацъ Монтвиловичъ[18] (1528 год); Родъ Монтвиловичовъ[19], Петръ Монтвиловичъ з ыменья Монтвиловского у повете Лидскомъ[20], Петрукъ Монтвиловичъ[21] (1567 год); земяном повету ковенского… з роду Монтвиловичов з Вонтокгин (15 верасьня 1568 году)[22]; Нарель Моньтвиловичъ (24 красавіка 1580 году)[23]; Передомьною Яномъ Петровичомъ Монтвиломъ Островскимъ, коморником воеводства и повету Троцкого (20 лістапада 1592 году)[24]; я Ян Монтвил Островский (1 лістапада 1596 году)[25]; Я Криштофъ Монтвиловичъ (21 траўня 1597 году)[26]; земянинъ господарьский повету Виленъского пань Станиславъ Монтвило и малъжонъка его пани Станиславовая Монтвиловая Крыстына Матысовна Володкевичовна (20 лістапада 1602 году)[27]; Maciej Mondwiłł… Szymon Mondwiłł… Stefan Mondwiłł… Józef Mondwiłł[28], Szymon Mondwiłł[29], Maciej Mądwił… Szymon Mądwił… Stefan Mądwił… Józef Mądwiłł…. Symon Mondwiłł[30] (6 лютага 1786 году); Kazimierz Mondwił, strażnikowicz pow. kow. (18 жніўня 1788 году)[31].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мантывіл — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера; пачынальнік роду Мантывілаў
- Мантывіл Заневіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[32]
- Юзэф Мантвіла — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1787 годзе[33]
Монтвілы (Montwiło) — прыгонныя з ваколіцаў Старых Трокаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[34].
Монтвілы-Эйтміновічы — літоўскі шляхецкі род[35].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 164.
- ^ Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1961. P. 204.
- ^ Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1962. P. 115.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1604.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 309.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 24.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 152.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 170.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 738.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 757.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 808.
- ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 417.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 215.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 125.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 161.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 449.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 197.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 417.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 418.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 423.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 436.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 399.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 317.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Э, Згуртаваньне беларускай шляхты
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
|