Эйтвіл
Эйтвіл лац. Ejtvił | |
Eidoila | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Eido + Wilo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Эйцьвіл |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эйтвіл» |
Эйтвіл (Эйцьвіл) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эйдуіла (Eidoila) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова эйт- (айт-, эйд-) (імёны ліцьвінаў Эйціла, Эйтун, Эйтман; германскія імёны Eitel, Eidunn, Eitmann) паходзіць ад гоцкага aiths, стараверхненямецкага eid 'клясьціся, прысягаць'[2] або стараверхненямецкага eit 'агонь'[3], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Митьку и з братомъ Еитвиловичомъ, лидяномъ, шесть чоловеков (1440—1492 гады)[5]; homines septem equorum pabulatores alias conyvchi… Yeythwyl (29 лютага 1476 году)[6]; Ejtwił Ejgiłowicz (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[7]; на двор Еитъвилишки (29 сьнежня 1515 году)[8]; чоловеков тяглых у волости Дорсунишскои… а Якуба Еитвиловича (26 студзеня 1516 году)[9]; Богдан Еитвиловичъ[10], Нелюбъ Еитвиловичъ[11] (1528 год); Parafia żodziska… Ejćwiły, wioska (1784 год)[12].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эйтвіл — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе харугваў 1421 году[13]
- Міцька Эйтвілавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Багдан Эйтвілавіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Нялюб Эйтвілавіч — высакадворскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 26.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 45.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 26.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 21.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 351—352.
- ^ Būga K. Apie lietuvių asmens vardus. — Vilnius, 1911. P. 33.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 37 (1552—1561). — Vilnius, 2011. P. 462.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 179.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 77.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 87.
- ^ Świderski A. F. Dekanat świrski w 1784 r. w świetle opisów plebanów. — Białystok, 2004. S. 106.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1886. С. 48.