Вісьвіл
| Вісьвіл лац. Viśvił | |
| Wiswill | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Wiso + Wili |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Весьвіл, Вішвіл, Вішвіла |
| Вытворныя формы | Войшвіл |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Вісьвіл» | |
Вісьвіл (Вішвіл, Вішвіла), Весьвіл — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Весьвілі, пазьней Вісьвіль (Uesuili, Wiswill[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3][1]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[4].
У Прусіі бытавала імя Wissewil / Wissawil / Wyssewel / Wissewille (1316, 1336, 1354 і 1361 гады)[5]. На захад ад Караляўцу адзначалася прозьвішча Weschwill[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петръ Висвиловичъ (1528 год)[7]; Zophia Wieswilowa (1602—1615 гады)[8]; Wiszwiłło (1839 год)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пётар Вісьвілавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Вішвіл (Wischwill, Wieschwill)[10].
У гістарычнай Прусіі на беразе Нёману існуе вёска Вішвіль.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Ursprung und Bedeutung des Nachnamens Wiswill, MyHeritage
- ↑ El Nombre de los Antepasados: Toponimia Gallega de Origen Antroponímico (I v2.0), Celtiberia.net — Prehistoria, Protohistoria e Historia antigua
- ↑ Тищенко К. М. Асиміляція середньовічних меншин до української мовної спільноти // Український глотогенез: матеріали міжнар. наук. конф. — Житомир, 2015. С. 47.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 120.
- ↑ WESCHWILL, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ Перапіс войска ВКЛ 1528 года. Метрыка ВКЛ. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
- ↑ Зинкявичус З. К вопросу о литовско-польских языковых контактах по данным антропонимики г. Вильнюса начала XVII в. // Балто-славянские исследования. — М., 1974. С. 138.
- ↑ Narbutt T. Dzieje starozytne narodu litewskiego. T. 5. — Wilno, 1839. S. 186.
- ↑ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 1238.