Вілун
Вілун лац. Viłun | |
Wilun | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wilo + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Вытворныя формы | Вілян, Вілень |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вілун» |
Вілун, Вілюн — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вілун або Вілюн (Wilun) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Willuno[3].
У Прусіі бытавала імя Вілюн (Вілюна): Wilune (1301 год)[4]; Willune (1341[5], 1353, 1360[5], 1384 і 1396 гады)[4]; Willuno (1346 і 1357 гады)[4]; Willun (1348 і 1364 гады)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: села Вилунишки… село Вилунишки (1554 год)[6]; Wiłuniszki (1744 год)[7].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юхна Вілунавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[8]
- Якуб Вілюнавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[9]
Вілуны (Wiłun) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[10].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася дзяржава Вілонішкі ў Троцкім ваяводзтве[11].
На памежжы гістарычных Троччыны і Віленшчыны існуе вёска Вілунішкі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1144, 1593.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 288.
- ^ а б в г Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 117—118.
- ^ а б Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 735.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 110, 120.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 20, 184.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 369.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 125.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 144.