Вілянт
Вілянт лац. Vilant | |
Willand | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Willo + суфікс з элемэнтам -нд- (-nd-) |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вілянт» |
Вілянт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вілянд, Вілянт або Вілінд (Willand, Wilant, Wilind) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wilant (Wiland)[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gregorius Willantus lithuanus (1563 год)[4]; за писанъемь листу пана Григоріа Миколаевича Вилiанта вріадника Кнiажицского (1 лютага 1578 году)[5]; Bartolomaeus Villentus, Casparus Villentus, fratres, filij pastoris Lithuanicae Ecclesiae, gratis in honorem patris recepti sunt (1578 год)[6]; пан Кгригор Вилянт у закупе Баркулабов держал (Баркулабаўскі летапіс)[7]; Leon Wilant (24 кастрычніка 1765 году)[8].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вільгельм Вілянд (Wilhelm Willand) — кракаўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1437 годзе[9]
- Рыгор Вілянт — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў Баркулабаўскім летапісе пад 1589 годам
- Лявон Вілянт — шляхціч Аршанскага павету, які ўпамінаецца ў 1765 годзе
Вілянды (Wiland) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1593.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 287.
- ^ Tomkowicz S. Metrica nec non liber nationis Polonicae Universitatis Lipsiensis ab anno 1409 — usque ad 1600. — Kraków, 1881. S. 24.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 32. — Витебск, 1906. С. 39.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 65.
- ^ Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. — Менск, 1975. С. 122.
- ^ Рыбчонак С. Попіс шляхты Аршанскага павета 30 верасня 1765 г. // Герольд Litherland. № 20, 2014. С. 112.
- ^ Katalog testamentów z krakowskich ksiąg miejskich do 1550 roku. — Warszawa, 2017. S. 74.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 848.