Сарвіла
| Сарвіла лац. Sarviła | |
| Sarvilo | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Saro + Wilo |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Сярвіла, Сэрвіла, Шэрвіла |
| Вытворныя формы | Сурвіла |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Сарвіла» | |
Сарвіла (Сярвіла, Сэрвіла, Шэрвіла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сарвіла (Sarvilo) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвід, Саргоўд, Сарман; германскія імёны Sarvidis, Saregaud, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[3], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[4].
У Прусіі бытавала прозьвішча Scharwel[5].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Шарвіла (Szarwiła, Szarwiłło, Szarwiło)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: панъ Миколай Сорвило, земянинъ повету Лидского (24 траўня 1589 году)[7]; Szerwiło (1671—1681 гады)[8]; na miejscu P. Andrzeja Sorwiły z Sorwiłów (1690 год)[9]; Krystyna Serwiło (1797 год)[10]; Katarzyna Sorwiło (1811 год)[11]; Anna Sarwił (1829 год)[12].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сарвіл — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў перапісу харугваў 1421 году[13]
- Мікалай Сарвіла — зямянін Лідзкага павету, які ўпамінаецца ў 1589 годзе
У гістарычных пісьмовых крыніцах беларускага арэалу адзначалася імя Сярвіла (Serwiło)[14].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 15, 1973. S. 60 (306).
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 198.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ SCHARWEL, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 309.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 6. — Вильна, 1872.С. 66.
- ↑ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 194.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 64.
- ↑ Krzemienica, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Barbaryszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Brześć, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1886. С. 47.
- ↑ Гурская Ю. Древние фамилии в онимических системах славянских и балтийских языков // Respectus Philologicus. Т. 21 (26), 2012. P. 145.