Мотвіл
Выгляд
| Мотвіл лац. Motvił | |
| Moetwil | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Muta + Willo |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Модвіл, Матавіла |
| Зьвязаныя імёны | Willimot |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Мотвіл» | |
Мотвіл (Модвіл, Матавіла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мутвіл (Moetwil, Moeuthwil) і Вілімот (Willimot[1]) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мотар, Вішымут, Эймут; германскія імёны Motar, Vismuot, Eimuot) паходзіць ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[4], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільгерд, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Vilgard, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[5].
У Памор’і адзначалася прозьвішча Muthwill[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: землю… Модвиловщыну (8 сьнежня 1522 году)[7]; Кгабриал Мотвилович (1528 год)[8]; Михайло Михайловичъ Мотовило (1567 год)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Габрыял Мотвілавіч — рудамінскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1604.
- ↑ Vroonen E. Les noms de famille de Belgique. Vol 2: Dictionnaire étymologique des noms de famille de Belgique. — Bruxelles, 1957.
- ↑ M, Dictionnaire de tous les noms de famille belges
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ MUTHWILL, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 177.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 68.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 840.