Перайсьці да зьместу

Вілень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Wilenn
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Willo + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Вытворныя формы Вілян, Вілун
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вілень»

Вілень — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Вілін або Вілен (Willin, Wilennus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wilin[3].

У 1631 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Andreas Willenius, Marienburgensis Borussus, у 1639 годзе — Andreas Willenius, Mariaeburgensis Borussus, у 1641 годзе — Johannes Willenius, Marienburgensis Borussus, у 1649 годзе — Martinus Willenius, Mariaeburgensis Borussus… Georgius Willenius, Dirschoviensis Borussus[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: nobilibus… Stanislao Wylnoviecz (25 лістапада 1470 году)[5]; homines… Michno Vilnouicz (18 сакавіка 1496 году)[6]; Хведор Вилня (1649 год)[7]; Wilniszki (1744 год)[8].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віляневічы[9] (Wileniewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[10][11].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся фальварак Вільнішкі ў Віленскім ваяводзтве[12].

На 1910 год існавала сядзіба Вілень у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні[13].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1593.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 288.
  4. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 326, 405, 419, 508, 511.
  5. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 308.
  6. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 511.
  7. ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 293.
  8. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  9. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты
  10. ^ Malewski Cz. Rody szlacheckie w powiecie lidzkim na Litwie w XIX wieku. — Wilno, 2002.
  11. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 217.
  12. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 154.
  13. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 33.