Макс Шчур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Xqbot (гутаркі | унёсак) у 23:30, 25 жніўня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Макс Шчур (нар. 5 сьнежня 1977, Берасьце) — беларускі паэт, перакладнік, эсэіст.

У 19941998 — студэнт Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Ад 1998 жыве ў Празе.

Аўтар п’есы «Сьмерць тырана» (Мн., 1997), зборніка вершаў «Амфітэатар» (Прага-Гданьск, 1999), шэрагу літаратуразнаўчых эсэ. Ягоныя вершы друкаваліся ў чэскіх, швэдзкіх і польскіх перакладах. Ляўрэат прэміі Янкі Юхнаўца за раман «Там дзе нас няма» (2004), гішпаніст (Premio Iberoamericano 2003).

Перакладае з чэскай (Гелнэр, Кліма, Рэйнэк), гішпанскай (Кэвэдо, Борхэс, Лёрка), ангельскай («Прыгоды Алесі ў дзівоснай краіне», «ARCHE Пачатак», 2002) моваў. Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філязофіяй мастацтва, дачыненьнямі культуры й палітыкі.

Літаратура