Глебкаўка (заказьнік)
катэгорыя IV (арэал/біятоп) паводле МСАП | |
| Разьмяшчэньне | Менскі раён, Менская вобласьць |
|---|---|
| Каардынаты | 53°54′56″ пн. ш. 27°49′35″ з. д.HGЯO |
| Плошча | 964 га |
| Заснаваны | 2001 |
Гле́бкаўка — біялягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня ў Менскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Заснаваны ў 2001 годзе дзеля захаваньня ў прыродным стане ўчасткаў лясных фармацыяў з папуляцыямі рэдкіх і зьнікаючых відаў жывёлаў і расьлінаў. Плошча заказьніка складае 964 га.
Лясны масіў, разьмешчаны ў лесапаркавай частцы зялёнай зоны г. Менску; мае водаахоўнае значэньне для вытокаў ракі Глебкаўкі. Рэльеф дэнудацыйнага тыпу, плятопадобная паверхня канцавых марэнаў з асобнымі ўзгоркамі, фаламі і западзінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя слабападзоленыя супясчаныя і пяшчаныя, месцамі эрадзіраваныя.
Расьліннасьць — лясы, пераважна хваёвыя, месцамі лугі і хмызьнякі. У флёры 496 відаў судзінкавых расьлінаў, 14 зь іх занесеныя ў Чырвоную кнігу; купальнік горны, пярэсна эўрапейская, лілея кучаравая, ятрышнік абпалены, гарлянка пірамідальная, пылкагалоўнік даўгалісты й інш. У фаўне 13 відаў млекакормячых, 70 — птушак (у Чырвонай кнізе пустальга звычайная), 7 — амфібій і рэптылій.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. Глебкаўка.