Перайсьці да зьместу

ARCHE Пачатак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ARCHE»)
ARCHE Пачатак
Тэматыка гісторыя, грамадазнаўства, літаратура
Пэрыядычнасьць Штоквартальны (з 2016)
Краіна
Адрас Менск
Заснавальнік Андрэй Дынько
Выдавец ТАА "Гайсак"
Галоўны рэдактар Валер Булгакаў
Дата заснаваньня 1998
Мова беларуская мова[1]
Аб’ём 100-1000 стар.
Наклад 1000 ас. (2016)
ISSN 1392-9682
Афіцыйны сайт www.arche.by

«ARCHE Пачатак» — беларускі незалежны навуковы, навукова-папулярны і літаратурна-мастацкі часопіс. Падпісны індэкс на «Белпошце» 00345. Пазыцыянуе сябе як незалежная трыбуна беларускіх інтэлектуалаў. Адзін з двух беларускіх выданьняў, запрошаных у сетку эўрапейскіх інтэлектуальных часопісаў «Eurozine».

Выдаецца з 1998 году, заснавальнік — Андрэй Дынько. Пасаду галоўнага рэдактара займае Валер Булгакаў.

У ліпені 2018 году рэдакцыя выданьня ў інтэрнэт-рассылцы паведаміла, што друк папяровай вэрсіі часопісу можа спыніцца празь недахоп сродкаў[2].

У грамадзка-палітычных пытаньнях прытрымліваецца лібэральнай і празаходняй арыентацыі. Апроч тэкстаў айчынных аўтараў, друкуе шмат перакладаў замежных, пераважна заходніх, палітолягаў і гісторыкаў. У пытаньнях культуры прасоўвае тэзіс пра патрэбу мадэрнізацыі беларускае культуры, але сыстэмнага асьвятленьня гэтыя пытаньні ў часопісе ня маюць. Да зьяваў русіфікацыі ў Беларусі ставіцца адмоўна. У тэкстах ужываецца як клясычны правапіс, гэтак і наркамаўка.

Творы мастацкае літаратуры публікуюцца эпізадычна, вызначанай эстэтычнай канцэпцыі часопіс ня мае, і выбар твораў для публікацыі грунтуецца ў першую чаргу на крытэры прагназуемага грамадзкага рэзанансу і значнасьці твора з гледзішча ідэі мадэрнізацыі. У прыватнасьці, у часопісе надрукаваныя былі пераклады шыракавядомых твораў замежных аўтараў: Льюіса Кэрала, Ўільяма Гібсана, Любка Дэрэша ды іншых. Вялікая колькасьць перакладаў разглядаецца як адметная рыса часопіса.

У асьвятленьні беларускае гісторыі, этна- і нацыягенэзу арыентуецца на сучасныя заходнія канцэпцыі і дэкляруе супрацьстаяньне савецкай спадчыне. Прасоўвае ідэю позьняга, на мяжы XIX і XX стагодзьдзя, фармаваньня беларускае нацыі і скептычна ставіцца да праяваў беларускасьці ў больш раньні пэрыяд.

Крытыкуецца за рэкляму-папулярызацыю[a] антыбеларускага публіцыстычнага[3] твору летувіскага гісторыка Стывэна Крыстафэра Роўэла, дзе прапагандуецца расейска-савецкая шавіністычная гіпотэза летувіскай заваёвы продкаў беларусаў, а таксама ўласьцівы ідэалёгіі расейскаму нацызму наратыў пра «вялікарусаў» і «братніх ім русінаў Украіны і Беларусіі»[b][4].

  1. ^ Адказны за выпуск беларускага перакладу Алесь Пашкевіч публічна азначыў гэтую кнігу Роўэла наступным спосабам: «гэта адно з найлепшых дасьледваньняў пачатковага пэрыяду гісторыі Вялікага Княства Літоўскага»
  2. ^ анг. …area of common political, religious and literary culture before the rise of the Great Russians (that is the Muscovites) over their brother Rus’ians of Ukraine and Belorussia
  1. ^ The ISSN portal (анг.)Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1392-9682
  2. ^ Выданьне папяровай вэрсіі «ARCHE» можа спыніцца празь недахоп сродкаў, Радыё Свабода, 17 ліпеня 2018 г.
  3. ^ Краўцэвіч А. Папяровы імперыялізм, або ці была Літва ў XIV ст. «паганскай імперыяй»? Рэцэнзія: С. К. Роўэл, Уздым Літвы: Паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345 г.; пераклаў з англ. А. Мікус. Мінск: Медысонт, 2015. — 424 с. // Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў. № 6, 2020. С. 237, 246.
  4. ^ Rowell S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire within East-Central Europe, 1295—1345. — Cambridge, 1994. P. XIII.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]