У Кантакце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
У Кантакце
VK.com-logo.svg
VK.PNGГалоўная старонка У Кантакце па-чэску
URL vk.com
Alexa рэйтынг 23 (28 ліпеня 2020)[1]
Камэрцыйны? так
Тып сацыяльная сетка
Рэгістрацыя вольная
Даступныя мовы Беларуская (тарашкевіца) і 88 іншых (28 ліпеня 2020)[2]
Уладальнік ТАА «В Контакте»[3]
Аўтар Павал Дураў
Пачатак працы 10 кастрычніка 2006 (13 гадоў таму)
Прыбытак Green Arrow Up Darker.svg 93,8 млн $ (2010)
Бягучы стан Дзейны

«УКантакце» (рас. ВКонтакте) або «ВК» (міжнародная назва VK)— расейская сацыяльная сетка, заснаваная ў 2006 г. Паўлам Дуравым. Першапачаткова прызначалася для студэнтаў і выпускнікоў ВНУ, пазьней — для сувязі з блізкімі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Са студзеня 2009 году «ВК» наведвала больш людзей, чым галоўнага канкурэнта ў Расеі — «Одноклассники»[4]. У студзені колькасьць наведнікаў зь Беларусі перавысіла мільён, зь іх 110 тыс. ва ўзросьце звыш 25 гадоў[5]. У лютым налічвала 10 млн карыстальнікаў, 2 млн зь якіх былі зь Беларусі[6]. У ліпені 2010 г. мела 80 млн карыстальнікаў і была найбольш наведванай у Беларусі[7]. У лютым 2011 году штодзённая аўдыторыя сацыяльнай сеткі перавысіла 23 мільёны чалавек.[8] На 2011 г. найбуйнейшая ў Рунэце сацыяльная сетка, трэці паводле папулярнасьці сайт ва Ўкраіне і ў Казахстане, чацьверты — у Беларусі, 42-і — у сьвеце[9]. На 1 сьнежня 2012 г. сетка налічвала звыш 190 млн. улічаных карыстальнікаў, рэкляма падавалася толькі ў расейска- і ўкраінскамоўным выглядзе сайту. У студзені 2014 году аўтар «У Кантакце» Павал Дураў прадаў сваю долю ў кампаніі, а у красавіку 2014 году падаў заяву на звальненьне з пасады Генэральнага дырэктара[10]. 1 красавіка 2016 году зьмяніўся дызайн «У Кантакце»[11]. У 2017 годзе «У Кантакце» заблякаваны ва Ўкраіне[12].

Рэйтынг у Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Кантакце займае трэцяе месца паводле папулярнасьці ў Беларусі[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ vk.com Competitive Analysis, Marketing Mix and Traffic(анг.). Alexa. Праверана 28 ліпеня 2020 г.
  2. ^ О нас. ВКонтакте. Праверана 28 ліпеня 2020 г.
  3. ^ Лицензионное соглашение. ВКонтакте (5 ліпеня 2017).
  4. ^ Россияне больше всех сидят в социальных сетях. Lenta.ru (2 июля 2009). Праверана 2009-08-01 г.
  5. ^ Аляксей Арэшка. Беларуская аўдыторыя сацыяльнай сеткі Vkontakte.ru перасягнула мільённую мяжу // БелаПАН, 16 лютага 2009 г. Праверана 15 чэрвеня 2013 г.
  6. ^ Мікола Тамашэвіч. Як я карыстаўся Кантактам // Чырвоная зьмена. — 6 лютага 2009. — № 5 (15559). — С. 2.
  7. ^ Яраслаў Лыскавец. Айда ў сеціва // Чырвоная зьмена. — 14 ліпеня 2010. — № 26 (15629). — С. 2.
  8. ^ LiveInternet.ru. Рейтинг сайтов Праверана 2011-02-17 г.
  9. ^ Alexa Internet (8 августа 2011) Alexa Top 500 Global Sites. Vkontakte site info(анг.) — Alexa.com — сэрвіс інтэрнэт-статыстыкі. Праверана 2011-02-17 г.
  10. ^ Генеральны дырэктар «Вконтакте» Павел Дураў звольнены. Наша Ніва (21 красавіка 2014).
  11. ^ ВКонтакте представляет новый дизайн(рас.) Блог ВКонтакте. УКантакце (1 красавіка 2016).
  12. ^ Алена Літвінава (16 мая 2017) Ва Ўкраіне забаранілі «Яндекс», «ВКонтакте» і «Одноклассники». Радыё Свабода.
  13. ^ Top Sites in Belarus(анг.). Alexa. Праверана 28 ліпеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]