5 сакавіка
Выгляд
← сакавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 год Усе дні |
5 сакавіка́ — 65-ы дзень году (64-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 302 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1279 — перамога войска Вялікага Княства Літоўскага на чале зь вялікім князем Трайдзеням над ордэнскім войскам у бітве пры Ашарадэне
- 1569 — згодна з умовамі Люблінскай уніі Падляскае ваяводзтва перайшло да Каралеўства Польскага
- 1603 — Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй: літоўскае войска пад камандай Яна Караля Хадкевіча перамагло швэдаў у бітве пад Раквэрэ
- 1916 — Першая сусьветная вайна: войска Расейскай імпэрыі распачало Нарачанскую апэрацыю
- 1836 — Сэм’юэл Колт прэзэнтаваў прамысловы ўзор рэвальвэра (34-калібр)
- 1918 — бальшавікі перанесьлі сталіцу Савецкай Расеі зь Петраграду ў Маскву
- 1933 — у Нямеччыне нацысты выйгралі парлямэнцкія выбары з 44% галасоў
- 1946 — Ўінстан Чэрчыль у сваёй прамове назваў мяжу з Усходнім блёкам «Жалезнай заслонай»
- 1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Грэцыяй
- 1995 — запрацаваў вэб-сэрвіс IRC
- 2000 — у Менску трапіў пад машыну і трагічна загінуў Мікола Ермаловіч
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1133 — Генрых II, ангельскі кароль, першы з дынастыі Плянтагенэтаў* 1326 — Людвік I Вялікі, кароль Вугоршчыны і Польшчы
- 1871 — Роза Люксэмбург, нямецкая рэвалюцыянэрка польска-габрэйскага паходжаньня
- 1896 — Кандрат Крапіва, беларускі савецкі пісьменьнік, байкапісец
- 1910 — Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік
- 1922 — Паола Пазаліні, італійскі пісьменьнік, драматург, рэжысэр
- 1943 — Уладзімер Сыты, беларускі распрацоўнік ульрагукавога лячэньня ішэміі сэрца
- 1974 — Эва Мэндэс, амэрыканская акторка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1827 — П’ер-Сымон Ляпляс, францускі матэматык, фізык і астраном
- 1940 — Аляксандар Сержпутоўскі, беларускі фальклярыст, этнограф, публіцыст, мовазнавец
- 1953 — Ёсіф Сталін, савецкі палітык, дыктатар
- 1953 — Сяргей Пракоф’еў, расейскі кампазытар
- 1966 — Ганна Ахматава, расейская паэтка, пісьменьніца, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчыца
- 1997 — Пятро Рунец, беларускі пісьменьнік
- 2000 — Мікола Ермаловіч, гісторык
- 2000 — Лёля Фэрары, француская танцорка, порнаакторка, акторка, сьпявачка