Сяргей Антончык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сяргей Антончык
Дэпутат ВС Беларусі 12-га скліканьня
15 траўня 1990 — 9 студзеня 1996
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 красавіка 1956 (63 гады)
Плешчаніцы, Лагойскі раён
Партыя: [1] і Беларускі Народны Фронт
Адукацыя: [1]

Сярге́й Анто́нчык (нарадзіўся 1 красавіка 1956 году ў мястэчку Плешчаніцы Лагойскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі палітык.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працаваў гальванікам, апаратчыкам Менскага вытворчага аб’яднаньня імя Леніна (цяпер Белвар).

Адзін з арганізатараў і лідэраў рабочага руху Беларусі, што зарадзіўся ў 1989 годзе, актыўны ўдзельнік страйку працоўных у красавіку 1991 году. Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (1990—1995), сябра Апазыцыі БНФ.

Быў у складзе антыкарупцыйнай парлямэнцкай камісіі, якую ўзначальваў Аляксандар Лукашэнка. Пасьля абраньня Лукашэнкі прэзыдэнтам выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савету 20 сьнежня 1994 году з дакладам аб карупцыі ў атачэньні прэзыдэнта[2]. Газэты, якія вырашылі яго надрукаваць, выйшлі зь «белымі плямамі». Па выніках дакладу кіраўнік справаў прэзыдэнта Іван Ціцянкоў падаў пазоў аб абароне гонару і годнасьці, які Антончык прайграў, ягоная маёмасьць была часткова канфіскаваная.

У красавіку 1995 году быў зьбіты разам зь іншымі дэпутатамі Апазыцыі БНФ падчас галадоўкі ў залі парлямэнту[3].

У жніўні таго ж 1995 году падчас страйку супрацоўнікаў(uk) Менскага мэтрапалітэну, нягледзячы на дэпутацкі імунітэт, быў затрыманы й больш як суткі пратрыманы на тэрыторыі спэцыяльнай часткі ўнутраных войскаў.

У 2001 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты[4], аднак 19 ліпеня зьняў сваю кандыдатуру на карысьць Міхайлы Марыніча[5].

Пазьней займаўся стварэньнем незалежных прафсаюзаў. Увосень 2004 году яго пакаралі 15 суткамі арышту, прызнаўшы вінаватым у правядзеньні «несанкцыянаванага сходу» ва ўласнай кватэры.

Мае жонку, траіх дзяцей, унукаў[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]