Лукаш Бэндэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Платон Галавач і Лукаш Бэндэ сярод слухачоў менскай партшколы. Галавач другі справа ў верхнім шэрагу, Бэндэ крайні справа ў другім шэрагу

Лука́ш Апана́савіч Бэ́ндэ (1 лістапада 1903, вёска Шчакоцк, цяпер Іванаўскі раён Берасьцейскай вобласьці23 сьнежня 1961, Ленінград) — беларускі літаратурны крытык і літаратуразнавец.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Падчас расейскай рэвалюцыі ваяваў у Чырвонай арміі на Ўрале і ў Сыбіры. Чалец РКП(б) з 1922. У 1922 быў пераведзены на Беларусь, дзе займаўся «ліквідацыяй бандытызму» на Барысаўшчыне. Скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі (1926). Працаваў у Віцебскім вэтэрынарным інстытуце, Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР, адказны рэдактар часопісаў «Комуністычнае выхаваньне»[a] і «Напагатове» і Дзяржаўным выдавецтве ў Ленінградзе і ў Ленінградзкім тэатральным інстытуце. Сябра БелАПП. Уваходзіў у камісіі па рэформе беларускага правапісу, па выданьні твораў клясыкаў марксізму-ленінізму, па выняцьці клясава варожай літаратуры.

Сябра СП СССР (з 1934). У 1934 зьехаў у Ленінград, ратуючыся ад рэпрэсіяў. Працаваў намесьнікам дырэктара па мастацкай частцы кінафабрыкі «Советская Белоруссия» (1934—1935), у Інстытуце расейскай літаратуры («Пушкінскі Дом», 1936—1938), загадваў катэдрай расейскай літаратуры Ленінградзкага абласнога настаўніцкага інстытуту. У 1937 выключаны з ВКП(б), у 1938 — з Саюзу пісьменьнікаў БССР.

У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у войсках НКУС (Ленінград). З 1946 — выкладчык у пэдагагічных і настаўніцкіх інстытутах Дзьвінску, Ленінграду, Выбаргу, Жытоміру, рэдактар Ленінградзкага аддзяленьня Дзяржаўнага літаратурнага выдавецтва.

У 1957 адноўленае ягонае сяброўства ў кампартыі.

Пахаваны на Шувалаўскіх могілках у Ленінградзе.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкавацца пачаў у 1927 року. Аўтар кніг «Янка Купала: Крытычны нарыс» (1932), «Андрэй Александровіч» (1932), шматлікіх артыкулаў і рэцэнзій у пэрыядычным друку. Ягоныя артыкулы і рэцэнзіі былі складзеныя ў адпаведнасьці з тагачаснай афіцыйнай лініяй, крытыкавалі беларускіх творцаў, з-за чаго яго называюць «палачом вучоным», «скуралупам», «монстрам аглобельнай крытыкі»[1].

У 30-я гады склаў шэраг чытанак, хрэстаматыяў па беларускай літаратуры для школ.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ раней «Асьвета»

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Лукаш Бэндэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў