Камуністычны ўнівэрсытэт БССР
Выгляд
Камуністычны ўнівэрсытэт БССР | |
Цэнтральная Савецка-партыйная школа Беларусі імя У. І. Леніна, Вышэйшая партыйная школа Беларусі імя У. І. Леніна, Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя У. І. Леніна | |
Функцыянаваў | кастрычнік 1925—19 верасьня 1932 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Камуністы́чны ўнівэрсытэ́т Белару́сі імя́ У. І. Ле́ніна — вышэйшая партыйная навучальная ўстанова, якая рыхтавала кіроўныя кадры партыйных і савецкіх работнікаў. Існавала з кастрычніка 1925 року да верасьня 1932 року. Разьмяшчалася на вуліцы Карла Маркса, 29.
Заснаваны ў Менску на базе Цэнтральнай савецка-партыйнай школы (1920—1925). Меў аддзяленьні: партыйнае, савецкае, прапагандысцкае, газэтнае, народнай адукацыі (з 1930); сэктары: асноўны (з падрыхтоўчым курсам), вячэрні, завочны (з 1927), курсавы. Тэрмін навучаньня — 3 гады.
Рэарганізаваны ў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі(be). На базе газэтнага аддзяленьня ўнівэрсытэту створаны Камуністычны інстытут журналістыкі(be).
Рэктары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вячорка, Вінцук (30 кастрычніка 2017) Правапіс таксама расстралялі Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. Радыё „Свабода“. Праверана 6 жніўня 2021 г.
- ^ 130+ пахаваньняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць у Менску Людзі. Радыё „Свабода“ (24 красавіка 2017). Праверана 6 жніўня 2021 г.
- ^ Сенкевич Александр Антонович (рас.) История медицины. Слонімскі дзяржаўны мэдычны коледж. Праверана 6 жніўня 2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя У. І. Леніна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 4: Картография — Миноговые / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 978-985-11-0385-6 (Т. 4)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Камуністычны ўнівэрсытэт БССР на бачыне анляйнавай энцыкляпэдыі «Беларусь у асобах і падзеях»