Перайсьці да зьместу

Жытомір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жытомір
лац. Žytomir
укр. Житомир
Населены пункт
Катэдральны касьцёл Сьвятой Сафіі
Катэдральны касьцёл Сьвятой Сафіі
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Жытомірская
Першыя згадкі 884
Дата заснаваньня 884
Магдэбурскае права 1444
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Сяргей Сухамлін[d][1]
Геаграфія
Плошча 65 км²
Вышыня НУМ 221 ± 1 м
Часавы пас
Каардынаты 50°15′16″ пн. ш. 28°39′28″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць  267 363 чал. (2017)[2]
Нацыянальны склад насельніцтва украінцы – 82.9%
расейцы – 10.3%
палякі – 4.9% (2001)
Афіцыйная мова украінская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380 412
Паштовыя індэксы 10000–10499
КОАТУУ 1810100000
Нумарны знак AM
Сайт Жытомірская меская рада
Жытомір на мапе Ўкраіны
Жытомір
Жытомір
Жытомір

Жытомір або Жытомер (па-ўкраінску: Житомир) — места на захадзе цэнтральнай часткі Ўкраіны, на рацэ Цецераве. Адміністрацыйны цэнтар Жытомірскай вобласьці і Жытомірскага раёну. Плошча 65 км². Насельніцтва на 2023 год — 260 000 чал.

Знаходзіцца за 131 км на захад ад Кіева. Вузел чыгуначных і аўтамабільных шляхоў.

  • 884: паводле паданьня, паселішча заснаваў дружыньнік князёў Аскольда ды Дзіра — Жытомір, які нібыта адмовіўся служыць Алегу, схаваўся ў лясох і пасяліўся на высокай скале каля сутоках рэчак Каменка і Цецераў.
  • 1240: першы пісьмовы ўспамін пра Жытомір (паводле іншых зьвестак — у 1305 року[3]) у зьвязку з ардынскай навалай.
  • 1324: вялікі князь Гедымін далучыў Жытомір да Вялікага Княства Літоўскага.[3]
  • 2-я пал. XIV ст.: існаваў драўляны Жытомірскі замак.
  • 1444: атрымаў Магдэбурскае права.
  • 1471: цэнтар павету Кіеўскага ваяводзтва.
  • 1520-я: у месьце паўстаў мураваны замак.
  • 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
  • 1572: у Жытоміры было 142 двары.
  • 1596: атрымаў прывілей на два кірмашы.
  • 1609: у Жытоміры было 246 дамоў мяшчанскіх і 16 шляхецкіх.[4]
  • 1634—1636: жытомірскі староста Я. Тышкевіч заснаваў тут кляштар кармэлітаў.
  • 1648: места спустошылі казакі Б. Хмяльніцкага.
  • 1686: сталіца Кіеўскага ваяводзтва, рэзыдэнцыя кіеўскіх біскупаў.
  • 1724: у Жытоміры пачала сваю дзейнасьць місія езуітаў, пры якой працавала школа з клясамі граматыкі, сынтаксысу, паэтыкі і рыторыкі, курсы маральнай тэалёгіі, музычная бурса, бібліятэка, аптэка.[4]
  • 1735—1744: у месьце збудавалі катэдральны касьцёл, у 1761 року — бэрнардынскі кляштар.
  • 1765: у Жытоміры было 285 будынкаў (у 1788 року — 288), дзейнічалі 5 храмаў (3 каталіцкія і 2 праваслаўныя).
  • 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
  • 1838: расейскія ўлады разабралі Жытомірскі касьцёл езуітаў.
  • 1918: некалькі тыдняў у Жытоміры працаваў урад УНР.
  • 1920: у складзе УССР.
  • 1937: цэнтар вобласьці.
  • 9 ліпеня 1941 — 13 лістапада 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
  • 1861 — 40 564 чал.
  • 1885 — 54 935 чал. (27 587 мужчынаў і 27 368 жанчын), зь іх паводле стану: 4245 шляхты; 62 праваслаўныя, 17 каталіцкіх, 5 эвангелісцкіх, 5 юдаісцкіх духоўных асобаў; 46 705 мяшчанаў, 815 сялянаў, 940 рэгулярнага войска, 2906 жаўнераў і іхных радзінаў, 175 іншаземцаў; паводле веры: 22 265 праваслаўных, 1002 раскольнікаў, 9337 рымска-каталікоў, 160 эвангелістаў, 33 чэскія гусіты, 22 111 юдаістаў, 27 магамэтанаў.[5]
  • 1891 — 69 785 чал., зь іх праваслаўных 23 500, раскольнікаў 1073, юдаістаў 24 062, рымска-каталікоў 9009.[6]
  • 1913 — 45 тыс. чал.
  • 1939 — 92,9 тыс. чал.[7]
  • 1959 — 95 106 чал.
  • 1971 — 167 тыс. чал.[8]
  • 1991 — 297,5 тыс. чал.[9]
  • 2001 — 284,2 тыс. чал.[10]
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская моварасейскаяпольскаябеларуская
83,18% 16,27% 0,10% 0,08%

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Падзяляецца на Каралеўскі і Багунскі раёны.

Прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі (ВА «Электравымяральнік»; заводы: станкоў-аўтаматаў, побытавых прыбораў і інш.); заводы: хімічнага валакна, па перапрацоўцы лекавай расьліннай сыравіны; лёгкай (у тым ліку льнокамбінат), харчовай (мясной, кансэрвавай і інш.) прамысловасьці; мэблевы камбінат, фабрыка музычных інструмэнтаў і інш.

Касьцёл езуітаў, не захаваўся

Да ліку гістарычна-архітэктурных каштоўнасьцяў Жытоміру належаць:

  • Воданапорная вежа (1897)
  • Касьцёл Сьв. Яна з Дуклі (1842)
  • Катэдральны касьцёл Сьв. Сафіі (1847)
  • Катэдральны сабор Праабражэньня Гасподняга (1866—1874)
  • Кляштар езуітаў (1724)
  • Царква Сьв. Міхала (1856)
  • Царква Ўзьвіжаньня Сьв. Крыжа (Музэй прыроды)
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы (Падольская, 1874)
  • Якаўлеўская царква (1837)
  1. https://www.zt-rada.gov.ua/
  2. Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2017 року». — Київ, Державна служба статистики України, 2017 zip  (укр.)
  3. 1 2 Валерый Грынявецкі. Жытомір // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 634
  4. 1 2 Валерый Грынявецкі. Жытомір // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 635
  5. Żytomierz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 902
  6. Житомир // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  7. Житомир // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
  8. Житомир // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  9. Житомир // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  10. Про кількість та склад населення Житомирська області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року  (укр.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]