Літоўскае генэрал-губэрнатарства
Літо́ўскае генэра́л-губэрна́тарства, Ві́ленскае генэрал-губэрнатарства — генэрал-губэрнатарства ў складзе Расейскай імпэрыі.
Утворанае ў 1794 року і ўлучала Віленскую і Слонімскую губэрні. Цэнтар — Вільня.
У выніку рэфармаваньня ў 1797 абедзьве губэрні аб’яднаныя ў Літоўскую губэрню. У 1801 ізноў адбыўся падзел на дзьве губэрні — Гарадзенскую і Віленскую (да 1840 звалася Літоўска-Віленскай).
З 1842 року генэрал-губэрнатарства ўлучала Віленскую, Гарадзенскую і Ковенскую губэрні. У 1912 скасаванае.
Генэрал-губэрнатары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адміністрацыйны падзел неаднаразова мяняўся, паўнамоцтвы кіраваньня зьдзяйсьнялі генэрал-губэрнатар Літоўскай губэрні, губэрнатар або генэрал-губэрнатар Літоўска-віленскай губэрні, генэрал-губэрнатар Віленскай губэрніі. У 1912 року пасада віленскага генэрал-губэрнатара скасаваная.
- Мікалай Рэпнін (1794—1797)
- Якаў Булгакаў (1797—1798)
- Барыс Ласьсі (1798—1799)
- Міхаіл Кутузаў (1799—1801)
- Лявонці Бэнігсэн (1801—1806)
- Аляксандар Рымскі-Корсакаў (1806—1809)
- Міхаіл Кутузаў (1809—1812)
- Аляксандар Рымскі-Корсакаў (1812—1830)
- Аляксандар Храпавіцкі (1830—1831)
- Мікалай Даўгарукаў (1831—1840)
- Фёдар Мірковіч (1840—1850)
- Ільля Бібікаў (1850—1855)
- Уладзімер Назімаў (1855—1863)
- Міхаіл Мураўёў (1863—1865)
- Канстантын Каўфман (1865—1866)
- Эдуард Баранаў (1866—1868)
- Аляксандар Патапаў (1868—1874)
- Пётар Альбядзінскі (1874—1880)
- Эдуард Татлебэн (1880—1884)
- Іван Каханаў (1884—1893)
- Пётар Аржэўскі (1893—1897)
- Віталь Троцкі (1897—1901)
- Пётар Сьвятаполк-Мірскі (1902—1904)
- Аляксандар Фрэзэ (1904—1906)
- Канстантын Крывіцкі (1906—1909)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |