Перайсьці да зьместу

Грамадзянін (1919)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Грамадзянін (газэта)»)
Грамадзянін
Тып два разы ў тыдзень
Галоўны рэдактар рэдакцыйны калектыў
Заснаваная 14 студзеня 1919 (105 гадоў таму)
Закрытая 25 сакавіка 1919 (105 гадоў таму)
Палітыка Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня, Віленская вул. 33-2[Крыніца?]

«Грамадзянін» («Hramadzianin») — газэта левае фракцыі Беларускае партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў[1]. Выдавалася з 14 студзеня да 25 сакавіка 1919 року ў Вільні беларускай мовай. З №5 друкавалася лацінкай.

Выходзіла 2 разы на тыдзень. Выступала ў абарону інтарэсаў сялянаў і рабочых Беларусі і Летувы, за самавызначэньне народаў, агітавала за стварэньне сялянскіх і работніцкіх радаў і іх камітэтаў, рэальнага народаўладзьдзя.

Выйшла 20 нумароў, зь іх 14 і 15 здвоеныя. Закрытая ў сувязі з наступам польскіх легіёнаў і пераездам асноўнага аўтара Т. Грыба ў Горадню.

  1. ^ Выбранае / Тамаш Грыб. — Мн.: Кнігазбор, 2017. — С. 8. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 32). — 200 ас. — ISBN 978-985-7180-28-8

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]