14 студзеня
Выгляд
← студзень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
14 сту́дзеня — 14-ы дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 352 дні (351 у невысакосным годзе).
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1582 — падпісаньне Ям-Запольскае мірнае дамовы, якой завершылася Інфлянцкая вайна
- 1873 — распачаўся рух цягнікоў на лініі Менск — Вялейка
- 1918 — на бальшавіцкага дзеяча Леніна быў зьдзейсьнены першы замах
- 1919:
- Гомель занялі бальшавікі
- распачалася Польска-савецкая вайна
- 1923 — зачыненая заходнебеларуская газэта «Наша будучыня»
- 1927 — паліцыя Польскае Рэспублікі арыштавала сяброў беларускае Грамады, у тым ліку Браніслава Тарашкевіча
- 1944 — вёска Ала спаленая фашыстамі разам з 1758 жыхарамі
- 1953 — Ёсіп Броз Ціта стаў першым прэзыдэнтам Югаславіі
- 1962 — увод у эксплюатацыю нафтаправоду «Дружба»
- 1982 — заснаваня польская газэта Rzeczpospolita
- 1989 — у Вільні на II Вальным сойме беларускіх суполак заснавалі Канфэдэрацыю беларускіх моладзевых суполак (66 арганізацыяў)
- 1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Даніяй і Нарвэгіяй. Беларусь прызналі больш за 60 краінаў сьвету
- 1993 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні са Славаччынай
- 1995 — у Нясьвіжы адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй
- 2000 — былы міністар сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў пакараны 4 гадамі калёніі з канфіскацыяй маёмасьці
- 2010 — на «Менск-Арэне» адбыўся першы афіцыйны матч у рамках КХЛ
- 2011 — футбольны клюб «Гарадзея» атрымаў пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі й стаў прафэсійным футбольным клюбам
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1771 — Жан-Люі-Эбэнэзэр Рэнье, францускі дывізійны генэрал, удзельнік Напалеонаўскіх войнаў
- 1789 — Юзаф Главацкі, беларускі жывапісец, гравік і тэатральны мастак
- 1836 — Анры Фантэн-Лятур, францускі мастак і літограф
- 1841 — Бэрта Марызо, француская мастачка
- 1875 — Альбэрт Швайцэр, нямецкі тэоляг, філёзаф, музыкант і ўрач, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1952)
- 1892 — Мартын Німёльлер, нямецкі пратэстанцкі дзяяч
- 1893 — Канстанцыя Буйло, беларуская паэтка
- 1894 — Пятро Юргялевіч, беларускі мовазнавец і аўтар «Нарысу сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі камэнтарамі» (1958)
- 1896 — Джон Дос Пасас, амэрыканскі пісьменьнік партугальскага паходжаньня
- 1916 — Уладзіслаў Чарняўскі, беларускі ксёндз
- 1920 — Мікола Аўрамчык, беларускі паэт
- 1925 — Юкіё Місыма, японскі пісьменьнік, драматург.
- 1926 — Янка Філістовіч, удзельнік антысавецкага падпольнага руху
- 1938 — Аляксандар Дубко, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму, Герой Беларусі
- 1939 — Васіль Пятровіч Шаранговіч, народны мастак Беларусі, творца ў галіне кніжнай і станкавай графікі
- 1941 — Мілан Кучан, першы прэзыдэнт Славеніі
- 1942 — Вера Вярба, беларуская паэтка
- 1943 — Марыс Янсанс, латыскі дырыгент
- 1944 — Міхаіл Барздыка, беларускі графік
- 1948:
- Навум Гальпяровіч, беларускі журналіст і паэт
- Міклаш Нэмэт, вугорскі палітык, апошні прэм’ер-міністар Вугорскай народнай рэспублікі
- 1965 — Шаміль Басаеў. дзяяч чачэнскага незалежніцкага руху
- 1972 — Алесь Лагвінец. беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, палітоляг, перакладнік, выкладнік
- 1974 — Кэвін Дзюранд, канадзка-амэрыканскі актор
- 1980 — Андрэй Курэйчык, беларускі і расейскі сцэнарыст, актор
- 1982 — Віктар Вальдэс, гішпанскі футбольны брамнік
- 1984 — Мія Мартына, канадзкая сьпявачка інуіцкага паходжаньня
- 1986:
- Яан Кабай, францускі футбаліст
- Уля Тойванэн, швэдзкі футбаліст фінскага паходжаньня
- 1992 — Арцём Цяплоў, беларускі футбаліст
- 1995 — Яўген Мілеўскі, беларускі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1236 — Сьвяты Сава, адзін з самых шанаваных сьвятых Сэрбскай праваслаўнай царквы, вядомы рэлігійны, культурны і палітычны дзяяч свайго часу
- 1644 — Самуіл Рагаля, друкар Віленскага праваслаўнага брацтва, арганізатар першай друкарні ў Малдове
- 1742 — Эдмунд Галей, ангельскі астраном, геафізык, матэматык, мэтэароляг і фізык, вядомы ў першую чаргу за вылічэньне арбіты Камэты Галея
- 1788 — Франсуа Жазэф Поль дэ Грас, францускі адмірал, удзельнік войны за незалежнасьць ЗША
- 1853 — Міхал Ромэр, грамадзка-палітычны дзяяч
- 1867 — Жан Агюст Дамінік Энгр, францускі мастак, прадстаўнік стылю нэаклясыцызм
- 1886 — Руф Ігнацьеў, гісторык, археоляг, этнограф, музыказнавец
- 1898 — Льюіс Кэрал, брытанскі пісьменьнік і матэматык
- 1938 — Анатоль Пепяляеў, расейскі антысавецкі дзяяч
- 1947 — Вацлаў Міхневіч, беларускі і летувіскі архітэктар, прадстаўнік нэаготыкі
- 1957 — Гамфры Богарт, амэрыканскі кінаактор
- 1958 — Сяргей Вышалескі, савецкі эпізаатоляг
- 1977 — Анаіс Нін, амэрыканская і француская пісьменьніца, вядомая сваімі эратычнымі раманамі і дзёньнікам
- 1978 — Курт Гёдэль, амэрыканскі матэматык
- 2005 — Браніслаў Плотнікаў, беларускі мовазнавец
- 2015 — Мікалай Тарасюк, беларускі разьбяр, Народны майстар Рэспублікі Беларусь
- 2021 — Леанід Шчамялёў, народны мастак Беларусі
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Стары Новы год. Ён адзначаецца паводле юліянскага календара, або паводле старога стылю.