Перайсьці да зьместу

Польская аўтакефальная праваслаўная царква

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

По́льская правасла́ўная царква́ — аўтакефальная праваслаўная Царква, мае 12-ае месца ў дыптыху аўтакефальных Цэркваў.

Дзейнічае ў Польшчы. Царква стала аўтакефальнаю ў 1925 годзе, але пачала дзейнічаць як самастойная яшчэ з 1915 году, калі немцы захапілі сучасную Польшчу ў ДСВ. Асноўная частка вернікаў — беларусы, якія жывуць на Падляшшы. Праваслаўныя ў Польшчы — меншасьць. Большасьць — атэісты й каталікі.

У выніку захадаў кіраўніцтва Расейскага Культурна-Асьветнае Таварыства рэктар Варшаўскае праваслаўнай духоўнай сэмінарыі не дазволіў сваім вучням удзельнічаць у рэпэтыцыях хору Варшаўскага аддзелу БГКТ[1]. Гэта быў нечаканы ўдар па важным участку дзейнасьці, які вымусіў Юрыя Туронка зьвярнуцца да мітрапаліта Макарыя. 26 кастрычніка 1956 году Юры Туронак наведаў мітрапаліта і на недасканалай расейскай мове спрабаваў зьмяніць рашэньне сэмінарыі. Мітрапаліт зьмяніў рашэньне сэмінарыі і вучні сьпявалі ў хоры Варшаўскага аддзелу БГКТ. У лютым 1957 году мітрапаліт Макары задаволіў другую просьбу: дазволіў уключэньне беларускай мовы ў вучэбную праграму сэмінарыі[2]. З пачаткам верасьня 1957 году пачалося яе вывучэньне, а выкладчыкі сэмінарысты карысталіся бібліятэкаю Варшаўскага аддзелу БГКТ. На пачатку красавіка 1957 году дырэктар мітрапалічай канцылярыі айцец Неслухоўскі перадаў расейскамоўны ліст велікоднага пасланьня мітрапаліта з просьбай перакласьці яго на беларускую мову. Пераклад зрабілі каталічка Станіслава Колей і Мікалай Ждановіч[2]. Адносіны зь мітрапалітам Макарыям непакоілі ГП БГКТ. Аляксей Казёл (ваяўнічы атэіст) званіў зь Беластоку і хацеў звольніць Юрыя Туронка. Яго ня звольнілі, бо ўгаварыў А. Казла, што ён ня мае адносінаў да праваслаўя.

Вярхоўным урадам царквы зьяўляецца сабор (або сынод). Архіярэем зьяўляецца Варшаўскі мітрапаліт. Маюцца архіяпіскапы й япіскапы.

  1. ^  Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 144. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887
  2. ^ а б  Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 146. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]