Фонд Адкрытая культура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Фонд Адкрытая культура
Fundacja Open Culture
Дата ўтварэньня 2012 (8 гадоў таму)
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта падтрымка культуры
Штаб-кватэра Кракаўскае прадмесьце, 59/3A Люблін, Польшча
Старшыня Павал Ляўфэр
Старшыня Тацяна Нядбай
Зьвязаныя кампаніі Фонд імя A. Lindh
Сайт fundacjaopenculture.org

Фонд Open Culture (Адкрытая культура) — польска-беларускі фонд, што займаецца культурнай, навуковай, адукацыйнай і мэдыйнай дзейнасьцю.

Заснаваны ў 2012 годзе. Фонд зьяўляецца ўдзельнікам польскай сеткі Фонда імя A. Lindh. Спэцыялізуецца на рэалізацыі грамадзка-культурных праектаў — міжнародных і лякальных: дарадчыя і аналітычныя дзеяньні, экспэртныя сустрэчы, выдаўнічыя праекты, кшталтаваньне лідэраў, майстар-клясы.

Займаецца падтрымкаю культуры і няўрадавых арганізацый у постсавецкіх краінах, дзейнічае на карысьць дэмакратызацыі, разьвіцьця міжнароднага і рэгіянальнага культурнага супрацоўніцтва і разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці.

У верасьні 2011 каманда фонду выдала «Рапарт аб стане незалежнай культуры і NGO у Беларусі» які быў прэзэнтаваны ў Швэцыі[1]. Напрыканцы сьнежня 2012 году фонд разам Беларускім домам у Варшаве, фондам Jedna Europa і сайтам interpolit.com ладзіў дзіцячую беларускую елку ў Варшаве[2]. Таксама напрыканцы 2012 фонд арганізаваў стыпэндыі для навучаньня ў польскіх унівэрсытэтах, для асобаў адлічаных зь беларускіх ВНУ па палітычных матывах[3].

Кіраўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]