Напад на цягнік каля Лунінца
Напад на цягнік каля Лунінца здарыўся 25 верасьня 1924 году. Належаў да найбольш вядомых і камэнтаваных актаў бальшавіцкіх дывэрсантаў міжваеннага пэрыяду гісторыі Польшчы.
Канец вайны не прынёс супакою мірнаму насельніцтву памежжа. Рабункі, кантрабанда, атакі бальшавіцкіх банд не былі рэдкімі. Толькі ў 1924 годзе паліцыя зафіксавала на польска-савецкім памежжы 189 рабункаў і дывэрсійных нападаў ды 28 актаў сабатажу, у якіх удзельнічала каля 1000 чалавек.[1][2]. Мэтай усіх гэтых акцыяў было паказаць, што польская адміністрацыя некампэтэнтная й ня можа гарантаваць бясьпеку сваіх грамадзян [2].
25 верасьня 1924 году бальшавіцкая банда ў складзе каля 70 чалавек затрымала каля Лунінца цягнік злучэньня Берасьце — Сарны, на якім на сустрэчу зь міністрам унутраных справаў кіравалася афіцыйная дэлегацыя Палескага ваяводзтва з ваяводам Станіславам Даўнаровічам, сэнатарам Баляславам Выслоўхам, камэндантам 14 палескай акругі Дзяржаўнай Паліцыі інспэктарам Юзафам Менсавічам ды біскупам менскім Зыгмунтам Лазінскім. Пазьнейшае сьледзтва не даказала, ці быў напад на гэтых знакамітых асобаў выпадковым або ўсё ж адмысловым. Хаця абарону дэлегацыі даручылі больш за 10 паліцыянтам і жаўнерам, збройны супраціў аказаў толькі адзін паліцыянт — Уладзіслаў Дмоўскі, за што пазьней ён быў падвышаны і ўзнагароджаны Крыжам заслугі[3].
Пасьля затрыманьня й акружэньня цягніка бандыты пачалі рабунак пасажыраў. Некаторыя людзі, ў тым ліку ваявода й камэндант, страцілі нават ніжнюю бялізну. У біскупа забралі залаты крыж. Тыя, хто спрабаваў супрацьстаяць, былі зьбітыя; таксама быў забіты адзін габрэйскі купец. Узамен за зрабаваныя прадметы бандыты далі «квітанцыю», якую падпісаў «атаман Трафім Каліненка» [3].
Напад на цягнік пад Лунінцам быў ня першым і не апошнім, але моцна абурыў грамадзтва, ў асноўным з-за пасіўнасьці старэйшых службовых асобаў. Ваявода й камэндант былі адразу адхіленыя [3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Jerzy Paciorkowski, Płonąca granica, Policja 997, nr 12 (57), grudzień 2009, ISSN 1734—1167, s. 36. (пол.)
- ^ а б Jerzy Paciorkowski, Służba na wygnaniu, Policja 997, nr 1 (58), styczeń 2010, ISSN 1734—1167, s. 14. (пол.)
- ^ а б в Jerzy Paciorkowski, Służba na wygnaniu, Policja 997, nr 1 (58), styczeń 2010, ISSN 1734—1167, s. 15. (пол.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бандыцкі напад на поезд (бел.) // Грамадзкі голас. — 28 верасьня 1924. — № 28. — С. 2.
- Жыцьцё провінцыі. Лунінецкі суд (бел.) // Грамадзкі голас. — 31 кастрычніка 1924. — № 40. — С. 4.
- Жыцьцё провінцыі. Лунінецкі працэс (бел.) // Грамадзкі голас. — 5 лістапада 1924. — № 41. — С. 4.