Міхаіл Пяткевіч
Выгляд
Міхаіл Пяткевіч | |
| Дата нараджэньня | 5 лістапада 1885 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | мерк. 1946 |
| Месца вучобы | |
| Занятак | настаўнік, грамадзкі дзяяч |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, Беларуская цэнтральная школьная рада, Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і Таварыства беларускай школы |
Міхаіл Пяткевіч (? — 1946?) — беларускі грамадзкі дзяяч, пэдагог.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1914 скончыў Віленскі настаўніцкі істытут. Выкладаў у Векшняцкай зьмяшанай вышэйшай пачатковай вучэльні Шавельскага павету Ковенскай губэрні.
Удзельнік І Усебеларускага зьезду ў 1917 годзе.
У Заходняй Беларусі — выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. Сябра Беларускага нацыянальнага камітэту[1], Беларускай цэнтральнай школьнай рады і Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.
Напрыканцы 1920-х — сябра Галоўнай управы ТБШ.
Паводле некаторых зьвестак, забіты супрацоўнікамі НКВД падчас допыту. Як загадваў Адам Станкевіч: «Забойства Пяткевіча (у канцы лютага ці пачатку сакавіка) сапраўды жудаснае, макабрычнае — „сотрудники“ пад час „беседы“ палажылі яго»[2].