Віктар Швед

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Мікітавіч Швед
Віктар Швед
Віктар Швед
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 сакавіка 1925(1925-03-23)
Памёр 22 кастрычніка 2020(2020-10-22) (95 гадоў)
Бацькі Мікіта Швед
Жонка Валянціна
Дзеці дачка Натальля
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія, проза, журалістыка
Гады творчасьці 1939 — 2020
Жанр паэзія
Узнагароды
ордэн Францішка Скарыны мэдаль Францішка Скарыны
Заслужаны дзяяч культуры Польшчы
Подпіс
Творы на сайце Kamunikat.org

Ві́ктар Мікі́тавіч Швед (23 сакавіка 1925, в. Мора, Гайнаўскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча — 22 кастрычніка 2020[1][2][3]) — беларускі[4] паэт, перакладчык, публіцыст, грамадзкі дзяяч. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1971).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў сялянскай сям’і ў беларускай вёсцы Мора на Падляшшы ў Польскай Рэспубліцы. Вучыўся ў польскай школе ў Моры, а пасьля ў Орлі. Пра гэта ў «У адроджанай краіне» ён пісаў так: «Не было на Беласточчыне навучаньня беларускай мове. Польскія асьветныя ўлады арганізавалі вясковыя чатырохклясныя школы і так прыдумалі ў іх навучаньне: дзеці вучыліся сем гадоў; у першай і другой клясе па годзе, у трэцім два гады і ў чацьвертай клясе тры гады». Тады ён пачаў пісаць вершы на польскай мове.

Меў бацькоў з заможнай сялянскае сям’і. Тата ваяваў у першую сусьветную вайну на баку Расеі. Пад час баёў папаў у палон, аднак змог зьбяжаць. Быў у сваёй вёсцы Мора. У ёй хаваўся ад прызыву ў войска Расеі. Доўга ня мог сядзець пад страхам паўторнага прыгону на вайну, таму тата Віктара Шведа выехаў у глыб Расеі ў Кіеўскую губэрню да манахаў Кіева-Пячэрскае Лаўры. Ў тым манастыры быў манахам яго дзядзька. У манахаў тата рабіў земляробам: араў, сеяў, жаў. Пасьля перавароту ў 1917 годзе рашыў тата вяртацца назад да вёскі Мора[5].

У часы Польшчы сям’я Шведаў была зямянамі і займалася земляробствам. У маленстве (узрост 4-ох год) В. Швед хварэў трахомаю, аднак хвароба не пакінула сьлядоў. В. Швед вучыўся ў школе ў Орлі. Памятаў сваю першую паездку са сваімі школьнікамі ў «міжваенны» Беласток, якая стала для яго «успамінамі на ўсё жыцьцё»[6].

Сям’я Шведаў мела сваю зямлю. Сям’я В. Шведа была пад пастаянным страхам пакараньняў польскіх уладаў. Тата В. Шведа зьбіраўся ехаць у Аргентыну, каб «карчаваць аргентынскі лес»[7]. Тата В. Шведа судзіўся ў судах па розных злоўжываньнях і карах дзяржаўных устаноў Польшчы. Дапамагла нечаканая вайна зь немцамі й напад СССР 17 верасьня 1939 году. Зьнішчэньне польскае дзяржавы прывяло да прыпыненьня пакараньняў з боку ўлад. Аднак лёгка было нядоўга. З прыходам савецкае ўлады пачаліся прыдзіркі з боку НКУС БССР. Сям’я Шведаў была пастаўлена на ўлік «кулакамі». У іх забралі ледзь усё збожжа. Верагодна, сям’я Шведаў папала ў сьпіс да высяленьня. Аднак «павязло», бо тата В. Шведа «акульгавіў»[8].

Віктар Швед у 1938 годзе. Хлопец адзеты ў адзеньне скаўта.

У 1939 годзе Віктар Швед пайшоў вучыцца ў беларускую школу-дзесяцігодку ў вёсцы Орля, дзе навучалі на беларускай мове. Ён успамінаў, што яго вучыла матэматыцы габрэйка Лея Юнгерман[9]. Яна вучыла на беларускай мове, хоць уцякла з Варшавы ад нацыстаў. Большасьць настаўнікаў прывезьлі з БССР. В. Швед вучыўся два гады на роднае мове і пачаў пісаць вершы на беларускае мове. Быў на першае алімпіядзе дзіцячае творчасьці ў Бельску[10].

Віктар Швед у 1942 годзе.

В. Швед выпускнік Беларускага ліцэя ў Бельску-Падляскім (1946).

Пасьля вайны й заканчэньня школы пачаў рабіць. Аднак не забыў паэзію. Свой першы друк В. Швед зьдзейсьніў у тыднёвіку «Ніва». Зь ім ён супрацоўнічаў больш 50 год. У ім убачыла сьвет 2 500 вершаў[11]. У той час польскія ўлады абвінавачвалі беларусаў у жаданьні адрыву Падляшша да СССР[12]. В. Швед быў членам Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа»[13]. У 1960-ыя гады ў Варшаве сустрэўся з Ларысай Геніюш.

У Доме творчасьці пісьменьнікаў "Іслач". Зьлева направа: Ян Чыквін, Віктар Швед, Адам Мальдзіс. Прыблізна 1980-ыя гады.

Закончыў Акадэмію палітычных навук у Варшаве (1951), аддзяленьне журналістыкі (1955) і аддзяленьне беларускай філялёгіі (1969) Варшаўскага ўнівэрсытэта. Працаваў журналістам у «Ніве», рэдактарам у выдавецтве «Кніга й веды» ў Варшаве (1960—1988). Пасьля выхаду на пэнсыю жыў у Беластоку. Сябра Саюза польскіх пісьменьнікаў і Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа».

Развал СССР і стварэньне незалежнае Беларусі Віктар Швед сустрэў з радасьцю[14]. У 1992 годзе В. Швед сустрэўся з Васілём Быкавым і падарыў яму свой зборнік вершаў[a].

Віктар Швед і яго подпіс

В. Швед хварэў на мачавы пухір. У 2007 годзе прысутнічаў на сьвяце — «Дзесяць год навучаньня на беларускае мове ў Беластоку»[15]. У 2008 годзе памерла сястра Ніна[16]. У 2009 годзе памёр брат Пётар[17]. У 2000-ыя гады Віктар Швед быў зьдзіўлены абвінавачваньнямі ўлад А. Лукашэнкі Польшчы ў жаданьні далучэньня часткі земляў Беларусі[18]. В. Швед выступаў супраць дзяржаўнае мовы Беларусі — расейскае мове.

У 2008 годзе прымаў удзел у сьвяткаваньні 90-ай гадавіны абвяшчэньня БНР і прысьвяціў верш «Дваццаць Пятага Сакавіка»[19].

Уваход у склад Эўразьвязу Віктар Швед успрыняў без вялікіх надзеяў. І жыцьцё беларусаў Падляшша не зьмянілася пасьля прыняцьця Польшчы ў Эўразьвяз[20].

Памёр 22 кастрычніка 2020 году.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рукапіс Віктара Шведа

Першы твор — верш «Я — беларус» — убачыў сьвет 24 сакавіка 1957 году на старонках тыднёвіка «Ніва». Пісаў на беларускай і польскай мовах. Апублікаваў зборнікі вершаў:

  • «Жыцьцёвыя сьцежкі» (1967),
  • «Дзяцінства прыстань» (1975),
  • «Дружба» (Менск, 1976),
  • «Мая зялёная Зубровія» (Менск, 1990),
  • «Родны схоў» (1991),
  • «Вясёлка» (1991),
  • «Вершы Натальцы» (1998).

У яго паэтычных зборніках раскрываецца тэма вернасьці роднай зямлі і мове,[21] адлюстравана драма беларускай вёскі і роднай мовы ў выніку дэнацыяналізацыі і гратэскавай правінцыйнай урбанізацыі.[22] Пісаў для дзяцей.

Перакладаў зь беларускай, расейскай, украінскай моў на польскую, з польскай — на беларускую. У перакладзе на польскую мову выйшла кніжка В. Шведа «Выбраныя вершы» (1997). Некаторыя яго вершы пакладзены на музыку.

Можна сказаць, што праз вершы Віктар Швед выказваў свае погляды на жыцьцё й на грамадзтва.

Віктар Швед у 2010 годзе сказаў, што пасьля адзначаньня пяцідзесяцігодзьдзя аб'яднаньня «Белавежы», па стане на 2010 год, у яе складзе было 20 дзейных членаў[23], якія маюць свае зборнікі. Белавежа выпусьціла каля 200 кніг, 7 альманахаў і 12 гадавікоў Тэрмапілы.

Сучасная Польшча зьяўляецца краінаю дзьвюх літаратур: польскае й беларускае[23][24]. Таму беларуская літаратура Польшчы належыць як польскаму, так і беларускаму кантэксту. В. Швед спасылаўся на літаратурных крытыкаў, якія гаварылі, што «Белавежа» зьяўляецца найстарэйшай і з найбольшымі творчымі дасягненьнямі літаратурнаю групаю ў Польшчы[23].

Большасьць твораў В. Шведа напісаная на беларускае мове. Былі творы на польскае мове. Творы можна дзяліць:

  • асабістыя пра свае жыцьцё й сваіх блізкіх і родных людзей
  • грамадзкія пра мову і беларусаў Падляшша
  • розныя іншыя пытаньні

Асабістыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Можна прывесьці адзін з асабістых вершаў:

Бацькі найдаражэйшыя на сьвеце,
Пашана ім, любоў і наш паклон.
Заўсёды памятаюць аб іх дзеці
Да жыцьця апошніх сваіх дзён.

А калі адыдзем за бацькамі,
Калі аб нас ужо загіне слых,
Верым, што будзем жыць і мы таксама
У сэрцах блізкіх, тых, яшчэ жывых.

— Віктар Швед. Верш "Вера".[25]

Грамадзкія пра мову й беларусаў Падляшша[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віктар Швед прысьвяціў некалькі дзясяткаў вершаў беларусам Польшчы. Ён апісваў сьціраньне беларусаў у Падляшшы. У Беластоку па мысьлі В. Шведа палова насельнікаў — беларусы. Аднак ніхто зь іх ня хоча гаварыць па-беларуску.

Сядзім, як мышы пад мятлою,
Каб нас толькі не краналі.

— Віктар Швед. Верш "Дзіўны горад Беласток".[26]

Дзяцей у школах «толькі горстачка» вывучае беларускую мову. На мерапрыемства "50 год дзейнасьці БГКТ і тыднёвіка «Ніва» В. Швед зьвяртаў увагу на моладзь, якая ня надта прагне разьвіваць «белмову»[27].

Віктар Швед (зьлева) і Анатоль Парэмбскі. Польшча, 2000-ыя гады.

Вітаў правядзеньне Басовішча, бо для В. Шведа было прыемна бачыць маладых людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі[28].

Погляды Віктара Шведа можна апісаць яго вершам:

Мы беларускага народа
На Беласточчыне часьціна,
Таму нам Беларусь заўсёды
Будзе айчыннаю краінай.

Хоць гістарычную Пагоню
І сьцяг зьнішчаюць ашалела,
Веру, што герб наш абаронім
І сьцяг наш бел-чырвона-белы.

І беларускай роднай мовай
Не адцураемся ніколі.
Памерці за яе гатовы,
Мы жыць ня хочам у няволі.

Мы кажам: вольнай Беларусьсю
Заўжды, народзе, ганарыся!
Ніхто ніколі не прымусіць
Нас ад Айчыны адрачыся!

— Віктар Швед. Верш "Наш Новы Запавет".[29]

Віктар Швед дзяліў людзей на «адраджэнцаў» і «адрачэнцаў»[30].

«Адраджэнцы», па яго мысьлі, адраджаюць родную мову і Айчыну.

«Адрачэнцы» іншыя. Ім не патрэбная вольная Беларусь, мова і культура. Для іх лепшае чужое, а свае сьвятыні гатовыя перадаць чужым.

Віктар Швед выступаў супраць выганьня беларусаў з Падляшша. Другая палова 1940-ых гадоў былі цяжкія. Многія польскія людзі хайцелі высяленьня беларусаў з Падляшша, бо помсьцілі за высяленьне палякаў з Заходняе Беларусі ў 1940-ыя гады. В. Швед прысьвяціў верш «Залешаны», дзе нагадаў пагром вёскі Залешаны[31]. Ён быў супраць ушанаваньня злодзеяў, якія ўчынілі забойства 14 асоб у той вёсцы[b].

Іншыя розныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У многіх вершах Віктар Швед пісаў пра розных людзей:

Віктар Швед пісаў пра грамады:

  • хор «Арляне» — хор зь вёскі Орля[45]
  • Гасьцёўня ў Бандарах — месца для правядзеньня беларускіх грамадзкіх мерапыемстваў[46]
  • Ліцэй зь Менску беларускамоўнага навучаньня[47]
  • Выпусьнікам Бельскага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча[48][49]

Родныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выява сям’і Віктара Шведа

Меў В. Швед:

  • брата Пётар[50]
  • сястру Ніна[51].

Сястра Ніна пражыла ўсё жыцьцё ў вёсцы Мора. Маці В. Шведа з-за сварак з братавою жонкаю пераехала са свае хаты ў хату свае дачкі Ніны[52]. У бацькоўскае хаце В. Шведа застаўся жыць брат. Пасьля сьмерці свайго мужа Ніна пераехала да свайго сына ў Элку.

Карціна, дзе Віктар Швед і яго дачка Наталка. Пісала карціна Тацьцяна Місіюк.

В. Швед меў жонку Валянціну. Яна нарадзіла дачку Натальлю. У 2010 годзе Натальля паступіла ў ВНУ, каб стаць архітэктарам. Дачку нарадзіў Віктар Швед ва ўзросьце 65 году, а яго жонка мела тады 40 год.

Выданьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вершы Натальцы, — В. Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 1998, — ст. 111.
  • Мае Айчыны, — Віктар Швед, — выдавецтва «Прымат», — Беласток, — 2003,— ст. 114.
  • Родны схоў, — Віктар Швед, — выдавецтва Таварыства інвалідаў «Будучыня», — Бельск-Падляскі, — 1991, — ст. 62.
  • Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 159.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вершы Натальцы Віктар Швед
  • Жыцьцёвыя сьцежкі (1967)
  • Дзяцінства прыстань (1975)
  • Дружба (1976)
  • Мая зялёная Зубровія (1990)
  • Вясёлка (1991)
  • Wiersze wybrane (1997)
  • Вершы Натальцы (1998)
  • Выбраныя вершы (2000)
  • Lata wiatr skrzydlaty
  • Śmiech nie grzech (2000)
  • Мае Айчыны (2003)
  • Przemijanie (2006)

Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ордэн Францыска Скарыны — за актыўную дзейнасьць па папулярызацыі беларускай культуры, мовы і літаратуры, значны асабісты ўклад у разьвіцьцё міжкультурных сувязей і ўмацаваньне добрасуседзкіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча (2015)

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Невядома які зборнік перадаў В. Быкаву Віктар Швед.
  2. ^ Зараз у Польшчы урад Права і Справядлівасьці спрабуе нацыяналістаў апраўдаць і зрабіць героямі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Выбраны Віктар Швед
  2. ^ Памёр Віктар Швед
  3. ^ Памёр Віктар Швед
  4. ^ Бэнэфіс Віктара Шведа
  5. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 9.
  6. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 33.
  7. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 10.
  8. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 10.
  9. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 35.
  10. ^ Мае Айчыны, — Віктар Швед, — выдавецтва «Прымат», — Беласток, — 2003,— ст. 18.
  11. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 45.
  12. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 62.
  13. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 46.
  14. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 55.
  15. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 41.
  16. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 26.
  17. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 27.
  18. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 62.
  19. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 66.
  20. ^ Мае Айчыны, — Віктар Швед, — выдавецтва «Прымат», — Беласток, — 2003,— ст. 15.
  21. ^ А. Мальдзіс (БелЭн, 2003)
  22. ^ У. Конан (2000)
  23. ^ а б в Сяргей Чыгрын Мора Віктара Шведа: артыкулы і гутаркі / Сяргей Чыгрын. — Менск: Кнігазбор, 2015. — С. 28—29. — 32 с. — 50 ас. — ISBN 978-985-7119-71-4
  24. ^  Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 233—234. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
  25. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва "Ортдрук", — Беласток, — 2010, — ст. 15.
  26. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва "Ортдрук", — Беласток, — 2010, — ст. 32.
  27. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 43.
  28. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 50.
  29. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва "Ортдрук", — Беласток, — 2010, — ст. 65.
  30. ^ Мае Айчыны, — Віктар Швед, — выдавецтва «Прымат», — Беласток, — 2003,— ст. 7.
  31. ^ Мае Айчыны, — Віктар Швед, — выдавецтва «Прымат», — Беласток, — 2003,— ст. 20.
  32. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 37.
  33. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 38.
  34. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 40, 138, 139.
  35. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 45, 151.
  36. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 55.
  37. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 56.
  38. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 57.
  39. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 58.
  40. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 61.
  41. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 140.
  42. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 141.
  43. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 142.
  44. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 149.
  45. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 51.
  46. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 52.
  47. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 64.
  48. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 131.
  49. ^ Мае Айчыны, — Віктар Швед, — выдавецтва «Прымат», — Беласток, — 2003,— ст. 25.
  50. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 27.
  51. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 26.
  52. ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 13.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова XX ст. / Уклад. Я. Чыквіна; Прадм. У. Конана — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2000. — 576 с іл. ISBN 985-6318-80-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]