Беларускі тыдзень
| Беларускі тыдзень | |
| Жанр | інфармацыйна-публіцыстычны |
|---|---|
| Аўтар | Мікола Ваўранюк |
| Вядоўца |
Марлена Будна Мікола Ваўранюк |
| Краіна вытворчасьці |
|
| Мова | беларуская |
| Першы выпуск | 1997 |
| Вытворчасьць | |
| Працягласьць | 20 хв. |
| Трансьляцыя | |
| Канал | TVP3 Białystok |
| Фармат кадра | 4:3 |
«Белару́скі ты́дзень» — штотыднёвы тэлевізійны часопіс каналу TVP3 Białystok для беларускай меншасьці, які выходзіць з 1997 року па-беларуску.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праграма паўстала ў супрацоўніцтве з нацыянальнымі арганізацыямі на Падляшшы. Першапачаткова выходзіла на канале ПТБ-3 Беласток у рамках тэлечасопісу пра нацыянальныя меншасьці «Самі пра сябе». З 2004 року выходзіць як штотыднёвая самастойная перадача працягласьцю 20 хвілінаў. 95% этэрнага часу аддаецца асьвятленьню жыцьця беларускай меншасьці на Падляшшы. Праграма выходзіць беларускай мовай з польскімі субтытрамі.
На пачатку красавіка 2020 року тагачасны дырэктар TVP Białystok Яўгеніюш Шпакоўскі вырашыў спыніць выхад перадачы[1][2]. Пасьля хвалі крытыкі і публічных абмеркаваньняў, у тым ліку з боку паслоў на Сойм[3][4][1], дырэктар Яўгеніюш Шпакоўскі адмовіўся ад свайго рашэньня[5][6].
Перадачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перадача 21 верасьня 2025 году адбылася і на ёй казалі пра сьмерць мовазнаўцы Міхала Кадрацюка[7], фэстываль гаворак пагранічча «Па сваему» (Гайнаўка), падляска-жамойцка-беларускія сустрэчы і фэстываль у Мастаўлянах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Улад Грынеўскі. «Беларускі тыдзень» не будзе выходзіць на TVP Białystok? // Беларускае Радыё Рацыя, 18 красавіка 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
- ^ Chołodowski, Maciej (18 красавіка 2020) Białystok. Szef białostockiego ośrodka TVP chce wyprowadzić programy mniejszości (пол.). Gazeta Wyborcza. Праверана 20 красавіка 2020 г.
- ^ Mniejszość białoruska "dostała" wielkanocny prezent - TVP zdejmuje program z anteny (пол.). Kurier Poranny (19 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020 г.
- ^ Śliwińska, Marta (19 красавіка 2020) “Tydzień Białoruski” znika z anteny TVP po 23 latach (пол.) podlaskie24.pl Праверана 20 красавіка 2020 г.
- ^ Chołodowski, Maciej (20 красавіка 2020) Programy mniejszości wracają. Koronawirus już nie przeszkadza dyrektorowi TVP Białystok (пол.). Gazeta Wyborcza. Праверана 20 красавіка 2020 г.
- ^ Ян Максімюк. Беларуская перадача на польскай тэлевізіі не закрываецца, — дырэктар каналу ў Беластоку // Радыё «Свабода», 20 красавіка 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
- ^ Міхал Кандрацюк: Хто мы ёсць? Наша матчына мова і культура ў газэце Ніва пісала Міра Лукша
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка перадачы (пол.) на бачыне TVP3 Białystok