Перайсьці да зьместу

АБ-БА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абьяднаньне ў карысьць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА»
Беларускі дыктант у Варшаве

чырвоным паказаныя землі дзейнасьці «АБ-БА»
Агульная інфармацыя
Скарот «АБ-БА»
Дата ўтварэньня 1 студзеня 2006 (20 гадоў таму)
Сядзіба Сьцяг ПольшчыПольшча, Беласток, вул. Чэнстахоўская, д. 6а[1]
Службовыя мовы беларуская
польская
Старшыня Томаш Герасімюк[2]
СС старонка ў сеціве
часопіс «Беларускі настаўнік»

Абьяднаньне ў карысьць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА»[3] (коратка «АБ-БА», па-польску: STOWARZYSZENIE NA RZECZ DZIECI I MŁODZIEŻY UCZĄCYCH SIĘ JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO „AB-BA”) — грамада ў Польшчы, заснаваная ў 2006 годзе ў месьце Беластоку.

Назва грамады мае адрозьненьні ў залежнасьці ад правапісу:

Сьцяг Правапіс Назва
Сьцяг Беларусі Тарашкевіца Абьяднаньне ў карысьць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА»
Сьцяг Беларускай ССР Наркамаўка Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА»[4]

Назва паходзіць ад скароту словазлучэньня АБ'яднаньне БАцькоў[2].

Стварэньне і дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Аб’яднаньне ў карысьць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА» было створанае ў 2006 годзе. Яго задачы — мэтадычная, навуковая, грашовая і рэчавая дапамога дзецям і маладым, якія вывучаюць беларускую мову. Дапамагаюць таксама бацькам і настаўнікам вучняў.

«АБ-БА» было заснаванае ў 1995 годзе. Гэта была грамада маладых бацькоў, якія раней дзеялі ў Беларускім аб’яднаньні студэнтаў. Грамада хацела стварыць у месьце Беластоку суполку для сваіх дзяцей у дзіцячых садках. У той час ніхто не вучыў беларускае мовы ў дашкольных установах Беластоку. 1 верасьня 1995 году пачалі дзеяць два аддзелы ў самаўрадавым перашкольлі нумар 14 у Беластоку.

У 1997 годзе дзяцей зь дзіцячага садку перавялі ў школу нумар 4 на Частахоўскай вуліцы. Дырэктар школы Зьбігнеў Клімовіч згадзіўся ўтварыць клясу для вывучэньня беларускае мовы. Бацькі знайшлі настаўніцу, якая б вучыла беларускую мову. Ёй стала Аліна Ваўранюк. У верасьні 1997 году сямёра дзяцей пачалі вучыцца ў школе нумар 4. Настаўніца Аліна Ваўранюк з 1997 году пачала весьці дзіцячы тэатар пад назваю «Забава ў тэатры». З 2004 году з бацькамі праводзіць летнікі пад назваю «Тут нарадзіўся», якія доўжацца адзін тыдзень.

З 2003 году дзеці пачалі вучыцца ў Публічнай гімназіі нумар 7, а з 2007 году — у 3-ім Агульнаадукацыйным ліцэі.

У 2006 годзе была заснаваная юрыдычная асоба Аб’яднаньне ў карысьць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА». Сябрамі грамады сталі бацькі дзяцей, якія вучыліся беларускае мовы і асобы, якія прыхільна ставіліся да пашырэньня беларускае мовы ў Польшчы.

У 1995 годзе было 30 дзяцей, якія вывучалі беларускую мову. У 2015 годзе дзяцей у дзіцячым садку было каля 100[5]. У 2023 годзе іх было каля 250.

У 2014 годзе зьнялі і выдалі дакумэнтальны фільм «Гавораць беларусы Падляшша»[6]. У 2020 годзе адзначылі 25-годзьдзе дзейнасьці грамады[7].

У верасьні 2024 году ўпершыню ў Беластоку не набралі ні аднаго дзіцяці ў пачатковыя школы, каб яны пачалі вучыць беларускую мову.

«АБ-БА» мае сваю ўправу. Старшыня грамады выбіраецца на некаторы час. Ён мае свайго намесьніка. Існуе пасада скарбніка, аднаго сябры і сакратара. Управа знаходзіцца ў месьце Беластоку, вул. Чэнстахоўская, д. 6а[8]. Гэта дом пачатковае школы 4.

Асабовы склад управы:

Управа з 2022 году:

  • Тамаш Герасімюк — старшыня
  • Ілона Карпюк — намесьнік старшыні
  • Уршуля Іванюк — скарбнік
  • Пётра Мулярчык — сакратар
  • Ганна Мацеюк — сябра ўправы

Управа ў 2018—2022 гадах:

  • Уршуля Іванюк — старшыня
  • Кацярына Паўлоўская — намесьнік старшыні
  • Моніка Федарчук — скарбнік
  • Юлія Косьціна — сакратар
  • Марыя Здрайкоўская — сябра ўправы

Управа ў 2014—2018 гадах:

  • Кацярына Паўлоўсая — старшыня
  • Аліна Ваўранюк — намесьнік старшыні
  • Анэля Скаўронская — скарбнік
  • Уршуля Іванюк— сакратар
  • Барбара Пякарская — сябра ўправы

Управа ў 2010—2014 гадах:

  • Барбара Пякарская — старшыня
  • Аліна Ваўранюк — намесьнік старшыні
  • Тамара Карнілюк — скарбнік
  • Анэля Скаўронская — сакратар
  • Марк Кулакоўскі — сябра ўправы

Управа ў 2006—2010 гадах:

  • Барбара Пякарская — старшыня
  • Марк Кулакоўскі — намесьнік старшыні
  • Аліна Ваўранюк — скарбнік
  • Хрысьціна Андраюк-Вапа — сакратар
  • Ірына Сегень — сябра ўправы

Грамада заявіла пра наступныя задачы сваёй дзейнасьці[9]:

  1. падтрыманьне нацыянальнае тоеснасьці вучняў
  2. адукацыйна-асьветніцкая дзейнасьць
  3. арганізацыя вучням адпачынку
  4. арганізацыя заняткаў па-за школай
  5. выдавецкая дзейнасьць
  6. дзейнасьць у карысьць беларускай нацыянальнае меншасьці ў Польшчы і польска-беларускае інтэгрыцыі.

Грамада вучыць дзяцей беларускае мове ў месьце Беластоку[10]:

  1. пачатковая школа 4 імя Сібіракоў (вул. Чэнстахоўсая, 6а)
  2. самаўрадавае прадшкольле 14 зь беларускай і польскай мовамі навучаньня (вул. Пілсудзкага, д. 20/4)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]