Беларускія ведамасьці (часопіс)
| «Белару́скія ве́дамасьці» | |
| Тэматыка | апісаньне дзейнасьці сьвядомых беларусаў |
|---|---|
| Краіна | |
| Адрас | Польшча, м. Варшава |
| Заснавальнік | Зянон Пазьняк, Галіна Пазьняк |
| Выдавец | Зянон Пазьняк, Галіна Пазьняк |
| Галоўны рэдактар | Зянон Пазьняк, Галіна Пазьняк |
| Дата заснаваньня | 1996 |
| Дата закрыцьця | 2013 |
| Мова | польская беларуская |
«Белару́скія ве́дамасьці» — беларускі часопіс, які выдаваўся ў Польшчы зь лета 1996 году да пачатку 2013 году. Тэматыка матэрыялаў была пераважна прысьвечаная беларускаму нацыянальнаму адраджэньню. Агулам выйшла 70 нумароў.
Часопіс «Беларускія ведамасьці» пачаў выдавацца ў Варшаве летам 1996 году на польскай мове як беларускі бюлетэнь і дадатак пры польскім штотыднёвіку «Nowe Państwo». Першы нумар у чатыры старонкі быў падрыхтаваны Сяргеем Навумчыкам і перакладзены па-польску Ёаннай Стжэльчык. Наступныя тры нумары рыхтаваліся Зянонам Пазьняком і Галінай Вашчанкай пры ўдзеле Ёанны Стжэльчык, Сяргея Навумчыка, Юры Зяньковіча. Зь пятага нумару «Беларускія ведамасьці» сталі выходзіць па-беларуску як асобны адраджэнскі часопіс (нумары 5, 6, 7 яшчэ дубляваліся па-польску ў скарочаным варыянце). З гэтага часу «Беларускія ведамасьці» нязьменна выдаюць Зянон Пазьняк і Галіна Палачаніна (Пазьняк). Пастаянна супрацоўнічае з часопісам Валеры Буйвал.