Праваслаўныя палякі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Праваслаўныя палякі[a] — назва вернікаў праваслаўнае цэрквы міжваеннае Польшчы, ПНР і сучаснае Польшчы.

Міжваенны час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1935 годзе ў Беластоку была заснаванае таварыства «Праваслаўных палякаў імя Ю. Пілсудзкага» пад старшынствам А. Савіцкага. Спыніла дзейнасьць у 1939 годзе пасьля прыходу бальшавікоў. 26 лютага 1936 году ў Горадні была заснаваная грамада «Дом праваслаўных палякаў імя караля С. Баторыя». Заснавальнікамі грамады былі тутэйшыя насельнікі Горадні: І. Марцінкевіч, А. Арцішэвіч, А. Ананчанка, Б. Смольскі. Яны запісвалі ў таварышы работнікаў дзяржаўных службаў, чыгункі, мясцовага самакіраваньня, якія былі праваслаўнага веравызнаньня. Іх дзейнасьць не перашкодзіла ў разбурэньні праваслаўных храмаў у Горадні[1]. 6 лютага 1938 году Аляксандар Ананчанка заявіў, што галоўнаю задачаю дзейнасьці грамады — аб’яднаньне ўсіх палякаў праваслаўнага веравызнаньня, іх усебаковая падтрымка, а таксама арганізацыя дыялёгу паміж старэйшым пакаленьнем, якое яшчэ атаясамляе праваслаўе з усходам, і малодшым, што выхоўваецца таварыствам у духу польскасьці і як грамадзяне Польшчы[2]. Спыніла дзейнасьць у 1939 годзе пасьля прыходу бальшавікоў.

ПНР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часы ПНР любы праваслаўны ў Польшчы зьяўляўся палякам.

Сучасная Польшча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сучаснай Польшчы становішча падобнае: любы праваслаўны ў Польшчы — паляк.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назва апалячаных праваслаўных беларусаў на Заходняй Беларусі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Свеціч А. Праваслаўная цэрква ў Польшчы і яе аўтакэфалія. Буэнас-Айрэс, 1959, стар. 171
  2. ^ ДАГВ. Ф. 92, воп. 1, спр. 2, стар. 16