Перайсьці да зьместу

Беларускі сялянскі саюз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі сялянскі саюз
Białoruski Związek Włościański (BZW)
Заснавальнік Васіль Рагуля і Фабіян Ярэміч
Дата заснаваньня 10 лістапада 1925
Распушчаная 1932
Ідэалёгія аўтанамізм

Беларускі сялянскі саюз (коратка БСС) — беларуская партыя ў Заходняй Беларусі парлямэнцкага тыпу, існавала зь лістападу 1925 году і да 1929 году. Заснавалі паслы сойму Васіль Рагуля і Фабіян Ярэміч. Друкаваны орган — газэта «Сялянская Ніва» (выдавалася ад 1926 да 1929 году).

Мела ў сваёй праграме шэраг радыкальных патрабаваньняў. БСС выказаўся за падзел абшарніцкай зямлі паміж малазямельнымі сялянамі ў прыватную ўласнасьць па працоўнай норме, за ліквідацыю асадніцтва. Пасьля 1926 году ў саюз уступіў Яўген Міткевіч. Партыя супрацоўнічала з БХД.

На 2-й канфэрэнцыі БСС у ліпені 1927 году, па зямельным пытаньні ў праграме запісана, што «ўсе землі: абшарніцкія, дзяржаўныя, касьцёльныя, царкоўныя і іншыя павінны перайсьці ў рукі беларускіх безьзямельных і малазямельных сялян».

  • Garlicki A., Landau Z., Roszkowski W., Stawecki P., Tomaszewski J. (red. red.) "Encyklopedia historii II Rzeczypospolitej", Warszawa, 1999, ISBN 83-214-1101-0