Тамаш Грыб
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грыб (значэньні).
Тамаш Грыб лац. Tamaš Hryb | |
Тамаш Грыб, 1923 год | |
Міністар унутраных справаў БНР | |
---|---|
13 сьнежня 1919 — 23 жніўня 1923 | |
Папярэднік: | Кузьма Цярэшчанка |
Наступнік: | не было |
Міністар земляробства БНР | |
21 лютага 1918 — ліпень 1918 | |
Папярэднік: | не было |
Наступнік: | Аркадзь Смоліч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 сакавіка 1895 в. Паляны, Астравеччына |
Памёр: |
25 студзеня 1938 (42 гады) Прага, Чэхаславаччына |
Партыя: | Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў |
Сужэнец: | Паўліна Мядзёлка і Палута Бадунова |
Адукацыя: | |
Тамаш Тамашавіч Грыб, псэўданімы: Глеба, Т; Н-ка; Небарака; Небарака, Антон; Т.; Т. Г.; Т-г; Т-ш; A. N.; G-be; Ge, Tomasz; N-ka, A.; Niebaraka, Anton; T. (лац.); Т. Н. (лац.), Тита, В.[1] (19 сакавіка 1895 в. Паляны, Смаргонскі раён — 25 студзеня 1938, Прага) — беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзяяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і. Навучаўся ў Пецярбурскім псыханэўралягічным інстытуце, дзе зблізіўся зь беларускім рухам.
З 1916 году — у войску, удзельнік Першай сусьветнай вайны на Румынскім фронце[2]. Дэлегат І Усебеларускага зьезду (сьнежань 1917 году), на якім быў арыштаваны бальшавікамі. Адзін з аўтараў Устаўных грамат БНР, сябра Рады БНР і яе Выканкаму ў 1918, займаў пасады міністра земляробства і міністра ўнутраных справаў.
Уваходзіў у Цэнтральную Беларускую вайсковую раду. Адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў.
Удзельнік 3-га Ўсерасейскага зьезду Саветаў у 1918. У 1918 годзе чытаў лекцыі на курсах беларусазнаўства ў Менску. На пачатку 1919 году выдае ў Вільні газэту «Грамадзянін». З красавіка 1919 году — у Гародні, дзе супрацоўнічае ў газэце «Родны край», затым — у Менску. Двойчы ў 1919 годзе зьняволены польскімі ўладамі за беларускую незалежніцкую дзейнасьць. Інтэрнаваны ў лягеры Домбэ пад Кракавам, адкуль уцёк.
Напрыканцы 1920 году выехаў у Коўна, удзельнічаў тут у выданьні газэты «Сялянская доля». Удзельнік Усебеларускай палітычнай канфэрэнцыі (Прага, 1921). З 1922 году — у Чэхіі. Скончыў філязофскі факультэт Карлава ўнівэрсытэту (1928). Абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Пытаньне народу і нацыі»[3] (паводле іншых зьвестак — «Паляне: пытаньне народу і нацыі»[4]).
Стварыў у Празе Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны. Актыўна працаваў у суполцы Беларускага студэнцкага саюзу. Удзельнік 8-га кангрэсу Міжнаронай студэнцкай канфэрэнцыі ў Празе ў 1926 годзе. Адзін з кіраўнікоў і старшыня з 1930 году да 1932 году Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў (АБСА).[5][6][7] Удзельнічаў у працы Беларускай Рады ў Празе. З 1930 году працаваў тут у Славянскай бібліятэцы.
У 1934—1938 гадах — загадчык беларускага замежнага архіва ў Празе. Друкаваў артыкулы на тэмы гісторыі, грамадзкай думкі, нацыянальна-палітычнага жыцьця Беларусі ў часопісах «Студэнцкая думка», «Золак», «Iskry Skaryny». Перакладаў публіцыстыку з расейскай і чэскай моваў. Складаў бібліяграфію беларусазнаўства.
Ня вытрымаў цяжкіх ускладненьняў грыпу й памёр. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе[8].
Літва і ліцьвіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1934 годзе ў сваім артыкуле «На два франты (Галоўныя засады вызвольнай праграмы беларускага народу)» падкрэсьліваў беларускі характар Вялікага Княства Літоўскага і адрознасьць ліцьвінаў ад жамойтаў (летувісаў)[9]:
Хай нас ня блытаюць розныя найменьні дзяржавы, утворанай на рубяжы XIII—XIV стагодзьдзяў на вагромністым абшары Усходняе Эўропы, найменьні, якія ўжываюцца ў сучаснай гістарычнай літаратуры — Літва, Русь, Западная Русь, Літоўская Русь, Вялікае Князьства Літоўскае, Вялікае Князьства Літоўска-Рускае, Вялікае Князьства Літоўска-Беларускае, Вялікае Князьства Беларуска-Літоўскае, а таксама: Западная Русь пад уладаю Літвы, Беларусь пад Літоўскім панаваньнем ды інш. Усё гэта ёсьць выплад надзіву годнага непаразуменьня і зблытаніны паняцьцяў. Трымаймося фактаў гістарычнае рэчаістасьці: мова і культура беларускага народу былі пануючымі ў гэнай дзяржаве. Вось жа: гэта была беларуская дзяржава! <…> Трэ мець на ўвазе пры гэтым і адрознасьць паміж Ліцьвінамі (старадаўнымі Люцічамі, Велетамі або Волатамі) і Жмудзінамі. Асабліва сяньня трэ мець на ўвазе гэну адрознасьць, калі Жмудзіны, прыняўшы старадаўнае найменьне Літва, імкнуцца прыўласьніць і гістарычны зьмест гэтага слова — гістарычную мінуўшчыну беларускага народу | ||
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жонкі — Паўліна Мядзёлка, Палута Бадунова.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1910-я гг.
-
1920 г.
-
1925 г.
-
1920-я гг.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тамаш Грыб. Два артыкулы. / Падрыхтоўка да друку Лявон Юрэвіч // Запісы БІНіМ. — Менск, Нью-Ёрк: Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, 2012. — № 35. — С. 104.
- ^ Доктар філязофіі з Палянаў (частка 1) Архіўная копія
- ^ Імёны Свабоды: Тамаш Грыб. Радыё Свабода (5 мая 2006).
- ^ Доктар філязофіі з Палянаў (частка 2) Архіўная копія 24 чэрвеня 2008
- ^ Хроніка. З жыцьця АБСА. // Студэнская думка] : часопіс. — 1928. — № 1 (8). — С. 31.
- ^ Хроніка. Аб'яднаньне Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў («АБСА»). // Студэнская думка : часопіс. — 1930. — № 3 (14). — С. 39—41.
- ^ Студэнцкае жыцьцё. Справы АБСА. // Студэнская думка : часопіс. — 1935. — № 1 (15). — С. 31.
- ^ Тамаш Грыб — змагар за Беларусь. Польскае Радыё для Беларусі. Праверана 30 жніўня 2010 г.
- ^ Грыб Т. На два франты // Спадчына. № 4, 1995. С. 80—120.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кароткі нарыс беларускага пытаньня = Sztab generalny. Krótki zarys zagadnienia białoruskiego. Warszawa, 31 stycznia 1928 r. / Пераклад з польскай, прадмова, рэдакцыя: Андрэй Вашкевіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Чарнякевіч. — Менск: Логвінаў, І. П., 2008. — С. 261. — 396 с. — (Кнігарня Наша Ніва). — ISBN 978-985-6901-22-8
- Ляхоўскі У. Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX— I-й палове XX ст. (да 1939г.) / навуковы рэдактар Сідарэвіч А. М.. — 2-е выд., папраўленае і дапоўненае. — Смаленск: Інбелкульт, 215. — С. 69, 72, 98, 120, 129, 136, 253, 323, 373, 376, 389, 390, 391, 394, 395, 398,401, 405, 407, 411, 414. — ISBN 978-5-00076-019-2
- Паўліна Мядзёлка. Сцежкамі жыцця. Тамаш Грыб. // Полымя : часопіс. — 1993. — № 5. — С. 188—195. — ISSN 0130—8068.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Памерлі 25 студзеня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Выпускнікі Карлавага ўнівэрсытэту
- Удзельнікі Першай сусьветнай вайны
- Удзельнікі Першага ўсебеларускага кангрэсу
- Палітыкі БНР
- Міністры ўнутраных справаў БНР
- Міністры сельскай гаспадаркі БНР
- Беларуская вайсковая камісія
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Беларусы ў Чэхіі
- Памерлі ў Празе
- Пахаваныя на Альшанскіх могілках у Празе