Белавежа (аб’яднаньне)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа» — аб’яднаньне беларускіх пісьменьнікаў Польшчы, якія пішуць на беларускай мове. Літаратуразнаўцы атаясамліваюць іх з асобнай беларускай літаратурнай групай (так званыя «белавежцы»)[1]. У цяперашні час у яе склад уваходзяць каля 20 пісьменьнікаў, якія жывуць у Польшчы. Сябрамі аб’яднаньня, сярод іншых, зьяўляюцца Ян Чыквін, Аляксандар Баршчэўскі, Віктар Швед, Надзея Артымовіч і Міра Лукша. Да яго таксама належалі Сакрат Яновіч і Георгі Валкавыцкі. Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа» — адзіная за граніцамі Беларусі арганізацыя пісьменьнікаў, якія пішуць на беларускай мове. Гэта таксама адзіная літаратурная арганізацыя, створаная нацыянальнай меншасьцю, якая пражывае ў Польшчы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віктар Швед — адзін з сябраў аб’яднаньня.

Аб’яднаньне пачало снавацца ў кастрычніку 1956 году, што актывізавала дзейнасьць беларускіх пісьменьнікаў і давала надзею на ўзьнікненьне арганізаванага літаратурнага руху. Стварэньне аб’яднаньня было яшчэ адным элемэнтам інстытуцыяналізацыі беларускай нацыянальнай меншасьці, якая прыпала на гэты час (пасьля стварэньня Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў 1956 годзе і зьяўленьня першага нумару штотыднёвіка «Ніва» 4 сакавіка 1956 году). Першапачаткова газэта «Ніва» друкавала творы маладых літаратараў (быў створаны існуючы да сёньня разьдзел «Літаратурная старонка», прызначаны для прэзэнтацыі твораў «белавежцаў»), вялася дыскусія на тэму мэтазгоднасьці стварэньня ўласнага аб’яднаньня[2].

8 чэрвеня 1958 году ў рэдакцыі «Нівы» адбыўся арганізацыйны зьезд Беларускага літаратурнага аб’яднаньня, першым кіраўніком якога быў Георгі Валкавыцкі. У 1962 годзе аб’яднаньне, ужо пад назвай «Белавежа», аддзялілася ад «Нівы» і стала аддзелам Беларускага грамадзка-культурнага таварыства[3]. У пачатковым пэрыядзе дзейнасьці аб’яднаньня найбольш актыўнымі былі: Янка Анісеровіч, Ян Чыквін, Дзьмітрый Шатыловіч, Віктар Швед, Аляксандар Баршчэўскі і Ўладзімер Гайдук. Першым выданьнем аб’яднаньня (і ў той жа час першым зборнік паэзіі выдадзеным у пасьляваенным Беластоку)[4], стаў альманах «Рунь», у якім было надрукавана сямнацьцаць вершаў беларускіх аўтараў). Да пачатку 1970-х зьявіліся першыя томікі паэзіі сябраў «Белавежы».

У 1970—1977 гадох да абьяднаньня далучылася 34 асобы, у тым ліку Надзея Артымовіч[5].

У 1990 годзе аб’яднаньне аддзялілася ад Беларускага грамадзка-культурнага таварыства і стала незалежнай арганізацыяй Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа». У тым жа годзе пачалося выданьне Бібліятэкі Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа». Да 2014 году ў гэтай сэрыі выйшла 88 выданьняў.

У 1998 годзе пачалося выданьне беларусазнаўчага літаратурна-навуковага часопісу «Тэрмапілы» пад рэдакцыяй Яна Чыквіна[6].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 124.
  2. ^ T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 121.
  3. ^ T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 128.
  4. ^ T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 126.
  5. ^ T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 131.
  6. ^ T. Zaniewska, Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża. Biografia zbiorowa T. Zaniewska, Białorusini, Warszawa 2010, s. 132.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа 1958—2003 гг. у фатаграфіі — Беласток, Літаратурнае аб’яднанне Белавежа, 2003. — 138 с, іл., 35 см — ISBN: 83-85918-35-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]